кляймі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кляймлю́ кляймі́м
2-я ас. кляймі́ш клейміце́
3-я ас. кляймі́ць кляймя́ць
Прошлы час
м. кляймі́ў кляймі́лі
ж. кляймі́ла
н. кляймі́ла
Загадны лад
2-я ас. кляймі́ кляймі́це

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кляймі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.

Тое, што і клеймаваць. Кляйміць лес. Кляйміць жывёлу. □ Гнеўны голас паэта кляйміць ганьбай ворагаў міру. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кляймі́ць гл клеймаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кляйме́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кляйміць. Кляйменне гавару. Кляйменне лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кляймёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад кляйміць.

2. у знач. прым. З кляймом. Кляймёны тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́йміць ’клеймаваць’ (Мат. Гом.). Гл. кляйміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закляймі́ць, ‑кляймлю, ‑кляйміш, ‑кляйміць; зак., каго-што.

Тое, што і заклеймаваць. Закляйміць дваццаць пнёў лесу. □ З пагардай закляйміў Купала агіднае, паразітычнае жыццё паноў. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

brand2 [brænd] v. кляймі́ць (жывёлу) (таксама перан.);

He was branded as a liar. Яго заклеймавалі як ілгуна.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stigmatize, BrE -ise [ˈstɪgmətaɪz] v. fml га́ньбіць, знеслаўля́ць;

stigmatize smb. as a coward кляймі́ць каго́-н. як баязлі́ўца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пля́йма ’пляма’ (Касп., Нас., Растарг.; ашм., Стан.; дубр., ЛА, 3; шуміл., Сл. ПЗБ), кляйміць ’пляміць’ (Стан.). Відаць, да пляма (гл.) з устаўным ‑и‑, як у войстры < востры. Плямлю/ плойма ’пляма’ (беш., Нар. сл.), плямо, пляшкі ’тс’ (паст., чэрв., беш., ЛА, 3) аформлены пад уплывам рус. пятно ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)