Клю́чнікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Клю́чнікі
Р. Клю́чнікаў
Д. Клю́чнікам
В. Клю́чнікі
Т. Клю́чнікамі
М. Клю́чніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клю́чнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. клю́чнік клю́чнікі
Р. клю́чніка клю́чнікаў
Д. клю́чніку клю́чнікам
В. клю́чніка клю́чнікаў
Т. клю́чнікам клю́чнікамі
М. клю́чніку клю́чніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДВАРО́ВЫЯ ЛЮ́ДЗІ,

1) у Стараж. Русі пры дварах баяр, вял. і ўдзельных князёў ваен. слугі і выканаўчая адміністрацыя (цівуны, ключнікі, дзесяцкія, акольнічыя і інш.).

2) У Расіі з канца 17 ст. да 1861 катэгорыя прыгоннага насельніцтва без зямлі, становішча якога было блізкім да рабства. Жылі ў панскіх дварах, займаліся абслугоўваннем іх сем’яў, выкарыстоўваліся на с.-г. работах, вотчынных прадпрыемствах. Шырока практыкаваліся гандаль Д.л., абмен, дарэнні, заклад. У 1857 Д.л. ў Расіі складалі 6,8% ад колькасці прыгонных, у Беларусі — 3,4%. У час падрыхтоўкі адмены прыгоннага права колькасць Д.л. у Беларусі пабольшала за кошт пераводу цяглых сялян у дваровыя. Паводле рэформы 1861 Д.л. атрымалі асабістую свабоду без зямельнага надзелу.

т. 6, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)