клу́мачак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. клу́мачак клу́мачкі
Р. клу́мачка клу́мачкаў
Д. клу́мачку клу́мачкам
В. клу́мачак клу́мачкі
Т. клу́мачкам клу́мачкамі
М. клу́мачку клу́мачках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

клу́мачак, ‑чка, м.

Памянш. да клумак; маленькі клумак. На другі дзень, ранічкаю, Насця з клумачкам у руках потайкам пакінула свой хутар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клу́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў і клу́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

Дробныя рэчы, звязаныя хусткай, абрусам, кавалкам матэрыі або складзеныя ў торбу.

Пагрузіць клункі на калёсы.

|| памянш. клу́начак, -чка, мн. -чкі, -чкаў і клу́мачак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)