клеймава́ць, кляйму́ю, кляйму́еш, кляйму́е; кляйму́й; клеймава́ны; незак., каго-што.

1. Ставіць кляймо на каго-, што-н.

К. жывёлу.

К. тканіну.

2. перан. Сурова асуджаць; ганьбіць.

К. падпальшчыкаў вайны.

К. гультаёў.

|| зак. заклеймава́ць, -кляйму́ю, -кляйму́еш, -кляйму́е; -кляйму́й; -клеймава́ны.

|| наз. клеймава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клеймава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кляйму́ю кляйму́ем
2-я ас. кляйму́еш кляйму́еце
3-я ас. кляйму́е кляйму́юць
Прошлы час
м. клеймава́ў клеймава́лі
ж. клеймава́ла
н. клеймава́ла
Загадны лад
2-я ас. кляйму́й кляйму́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кляйму́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клеймава́ць несов.

1. (ставить клеймо) клейми́ть; (животных — ещё) таври́ть;

2. перен. клейми́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клеймава́ць, кляймую, кляймуеш, кляймуе; незак., каго-што.

1. Ставіць кляймо, знак на якіх‑н. прадметах, вырабах. Клеймаваць тавар. Клеймаваць палатно. // Выпальваць кляймо на скуры жывёлы. Клеймаваць коней. // Выпальваць метку на целе злачынца (у некаторых дзяржавах і ў Расіі да 1863 г.).

2. перан. Сурова асуджаць; бічаваць, ганьбаваць. Клеймаваць віноўнікаў вайны. / чым (у спалучэнні са словам «ганьба»). Сябры, сягоння наша пакаленне, Як самых чэсных, знае ўся зямля. Кляймуйце ж ганьбай тых, чыё сумленне Каштуе гэтак танна: паўрубля! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клеймава́ць

1. stmpeln vt (тавары); markeren vt, knnzeichnen неаддз. vt (ставіць кляймо на метале); ichen vt (меры і вагі);

2. перан. brndmarken неаддз. vt;

клеймава́ць га́ньбай ein Schndmal ufdrücken (каго-н. D);

клеймава́ць пага́рдай mit Verchtung strfen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заклеймава́ць гл. клеймаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таври́ть несов. таўрава́ць, клеймава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клеймава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. клеймаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клейми́ть несов. клеймава́ць;

клейми́ть позо́ром га́ньбіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кляймі́ць гл. клеймаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)