кинжа́л кінжа́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кінжа́л м. кинжа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кінжа́л ’калючая зброя’ (ТСБМ). Дзмітрыеў (Лекс. сб., 3, 1958, 9. 26) мяркуе аб кумык. кынджал як першакрыніцы для рус. кинжал, з якой у іншыя ўсходнеславянскія мовы і адтуль у заходнеславянскія (параўн. Трубачоў, Дополн., 2, 234; ЕСУМ, 2, 433).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кінжа́л

(рус. кинжал, ад тур., кр.-тат. chandžar < ар. chandžar)

халодная зброя ў выглядзе вострага з двух бакоў клінка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПЛІ́ЕЎ (Грыс) (Рыгор Дзамбалатавіч; 15.10.1913, с. Рук, Паўднёвая Асеція — 17.11.1999),

асецінскі паэт, драматург, перакладчык. Нар. паэт Паўн. Асеціі (1973). Скончыў Маск. тэатр. ін-т (1935), вучыўся на Вышэйшых літ. курсах пры Літ. ін-це імя М.​Горкага (1955—57). З 1935 акцёр Паўн.-Асецінскага драм. т-ра, у 1946—48 яго дырэктар. Друкаваўся з 1930. Аўтар зб-каў вершаў «У крылатыя гады» (1933), «Салдат» (1948), «Жыццё і смерць» (1963), «Сем чэркесак» (1967) і інш., драм. твораў у вершах (трагедыя «Чэрмен», 1949). Паэзія П. адметная музыкальнасцю, кампазіцыйнай стройнасцю, дакладнай апрацоўкай формы. Пераклаў на асецінскую мову асобныя вершы Я.​Купалы, М.​Багдановіча, некат. творы У.​Шэкспіра, А.​Пушкіна, М.​Лермантава.

Тв.:

Рус. пер. — Стихи. М., 1959;

Пятый кинжал: Стихи. Баллады. Поэмы. Орджоникидзе, 1972.

А.​С.​Пухаеў.

т. 12, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)