ке́сараў, -ава.

У выразе: кесарава сячэнне (спец.) — аперацыя рассячэння брушной сценкі і маткі ў цяжарнай жанчыны для нараджэння дзіцяці (робіцца пры немагчымасці нармальных родаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́сараў

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ке́сараў ке́сарава ке́сарава ке́саравы
Р. ке́саравага ке́саравай
ке́саравае
ке́саравага ке́саравых
Д. ке́сараваму ке́саравай ке́сараваму ке́саравым
В. ке́сараў (неадуш.)
ке́саравага (адуш.)
ке́сараву ке́сарава ке́саравы (неадуш.)
ке́саравых (адуш.)
Т. ке́саравым ке́саравай
ке́сараваю
ке́саравым ке́саравымі
М. ке́саравым ке́саравай ке́саравым ке́саравых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ке́сараў уст., книжн. ке́сарев;

~рава сячэ́ннемед. ке́сарево сече́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ке́сараў, ‑ава.

Уст. кніжн. Які належыць кесару.

•••

Кесарава сячэнне гл. сячэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́сар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ке́сар ке́сары
Р. ке́сара ке́сараў
Д. ке́сару ке́сарам
В. ке́сара ке́сараў
Т. ке́сарам ке́сарамі
М. ке́сару ке́сарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ке́сарев ке́сараў;

ке́сарево сече́ние мед. ке́сарава сячэ́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КЕ́САРАВА СЯЧЭ́ННЕ, кесарскае сячэнне

[ад lex Caesarea — у Стараж. Рыме царскі (кесараў) закон, што дазваляў рабіць такую аперацыю],

хірургічная аперацыя з мэтай дастаць плод і паслед з поласці маткі праз разрэз яе сценкі Адрозніваюць К.с абдамінальнае (брушна-сценачнае) і похвеннае. Робяць К.с. пры жывым плодзе, калі ёсць пагроза для жыцця маці і плода, калі нармальныя роды немагчымы (вузкі ці дэфармаваны таз, рэзкія рубцовыя змены похвы, узрост жанчыны — 30 і больш гадоў, вял. плод і інш.). Пры вострых і моцных крывацёках, некаторых хваробах К.с. робяць нават пры мёртвым ці нежыццяздольным плодзе для выратавання маці.

І.У.Дуда.

т. 8, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)