ке́рчанскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ке́рчанскі |
ке́рчанская |
ке́рчанскае |
ке́рчанскія |
| Р. |
ке́рчанскага |
ке́рчанскай ке́рчанскае |
ке́рчанскага |
ке́рчанскіх |
| Д. |
ке́рчанскаму |
ке́рчанскай |
ке́рчанскаму |
ке́рчанскім |
| В. |
ке́рчанскі (неадуш.) ке́рчанскага (адуш.) |
ке́рчанскую |
ке́рчанскае |
ке́рчанскія (неадуш.) ке́рчанскіх (адуш.) |
| Т. |
ке́рчанскім |
ке́рчанскай ке́рчанскаю |
ке́рчанскім |
ке́рчанскімі |
| М. |
ке́рчанскім |
ке́рчанскай |
ке́рчанскім |
ке́рчанскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Керчанскі праліў 1/168; 5/553
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Керчанскі паўвостраў (частка Крымскага п-в.) 5/553
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РЧАНСКІ ПАЎВО́СТРАЎ,
усходняя частка Крымскага п-ва, на Украіне. Абмываецца на Пн Азоўскім м., на Пд Чорным м., на У — Керчанскім пралівам. Пл. каля 3 тыс. км². Паўн.-ўсх. частка ўзгорыстая (выш. да 190 м г. Анук), паўд.-зах. — раўнінная. Гразевыя вулканы. Саляныя азёры-ліманы. На К.п. — Керчанскі жалезарудны басейн. Б. ч. тэрыторыі ўзарана (збожжавыя, тэхн., бахчавыя культуры і вінаграднікі). У Вял. Айч. вайну на К.п. праведзены Керчанска-Феадасійская аперацыя 1941—42 і Керчанска-Эльтыгенская аперацыя 1943. Найбуйнейшы горад і порт — Керч.
т. 8, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Керчанскі гістарычны музей 2/176
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РЧАНСКІ ПРАЛІ́Ў (стараж.-грэч. Баспор Кімерыйскі),
праліў паміж Керчанскім п-вам на З і Таманскім п-вам на У, злучае Чорнае і Азоўскае моры. Даўж. каля 41 км, шыр. ад 40 да 45 км, глыб. 5—15 м. Берагі часткова нізінныя, з пясчанымі косамі, месцамі абрывістыя і скалістыя. Зімой укрыты плывучымі льдамі. На зах. беразе — буйны порт Керч, звязаны чыг. паромам са ст. Каўказ.
т. 8, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ке́рченский проли́в Ке́рчанскі пралі́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пралі́ў, -ліва, мн. -лівы, -ліваў, м.
Вузкая водная прастора паміж двума морамі, паміж востравам і мацерыком і пад.
Керчанскі п.
|| прым. пралі́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пралі́ў, ‑ліва, м.
Вузкая паласа вады, якая злучае два водныя басейны ці дзве часткі воднага басейна. Керчанскі праліў. □ На ўсходзе возера Нарач злучаецца вузкім пралівам між пясчаных кос з возерам Мястра. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)