кві́нтавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кві́нтавы кві́нтавая кві́нтавае кві́нтавыя
Р. кві́нтавага кві́нтавай
кві́нтавае
кві́нтавага кві́нтавых
Д. кві́нтаваму кві́нтавай кві́нтаваму кві́нтавым
В. кві́нтавы (неадуш.)
кві́нтавага (адуш.)
кві́нтавую кві́нтавае кві́нтавыя (неадуш.)
кві́нтавых (адуш.)
Т. кві́нтавым кві́нтавай
кві́нтаваю
кві́нтавым кві́нтавымі
М. кві́нтавым кві́нтавай кві́нтавым кві́нтавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ква́ртава-кві́нтавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ква́ртава-кві́нтавы ква́ртава-кві́нтавая ква́ртава-кві́нтавае ква́ртава-кві́нтавыя
Р. ква́ртава-кві́нтавага ква́ртава-кві́нтавай
ква́ртава-кві́нтавае
ква́ртава-кві́нтавага ква́ртава-кві́нтавых
Д. ква́ртава-кві́нтаваму ква́ртава-кві́нтавай ква́ртава-кві́нтаваму ква́ртава-кві́нтавым
В. ква́ртава-кві́нтавы (неадуш.)
ква́ртава-кві́нтавага (адуш.)
ква́ртава-кві́нтавую ква́ртава-кві́нтавае ква́ртава-кві́нтавыя (неадуш.)
ква́ртава-кві́нтавых (адуш.)
Т. ква́ртава-кві́нтавым ква́ртава-кві́нтавай
ква́ртава-кві́нтаваю
ква́ртава-кві́нтавым ква́ртава-кві́нтавымі
М. ква́ртава-кві́нтавым ква́ртава-кві́нтавай ква́ртава-кві́нтавым ква́ртава-кві́нтавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАНДАЛІ́НА,

струнны шчыпковы муз. інструмент лютневай сям’і. Вядома некалькі тыпаў М., якія адрозніваюцца формай корпуса, памерамі шыйкі, колькасцю струн, строем. Найб. пашыраная неапалітанская М. мае моцна пукаты склеены з асобных сегментаў корпус авальнай формы, плоскую дэку з круглай рэзанатарнай адтулінай, кароткую шыйку з метал. ладамі і галоўку з калкамі для замацавання 4 парных струн. Строй М. квінтавы, як у скрыпкі (g—d​1—a​1—e​2). Чысты звонкі гук здабываецца з дапамогай плектра (медыятара). Сфарміравалася ў Італіі каля 1700, з 18 ст. вядома і ў краінах Еўропы. У 19 ст. адзін з найб. папулярных аматарскіх муз. інструментаў, выкарыстоўвалася як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент, служыла асновай т.зв. неапалітанскага аркестра, часам уводзілася і ў оперна-сімфанічны. Для М. пісалі Л.​Бетховен, А.​Вівальдзі і інш. На Беларусі вядома з сярэдзіны 19 ст. напачатку ў муз. побыце гарадоў і мястэчак, на мяжы 19—20 ст. і вёсак (асабліва папулярная ў 1920—30-я г.). У нар. практыцы — сольны і ансамблевы інструмент. Рэпертуар нар. мандаліністаў уключае танцы і песні пераважна гар. паходжання.

Літ.:

Назина И.Д. Белорусские народные музыкальные инструменты: Струнные. Мн., 1982.

І.​Дз.​Назіна.

Неапалітанская мандаліна.

т. 10, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)