кво́ла

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
кво́ла - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кво́ла нареч. боле́зненно; делика́тно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кво́ла-кро́хкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кво́ла-кро́хкі кво́ла-кро́хкая кво́ла-кро́хкае кво́ла-кро́хкія
Р. кво́ла-кро́хкага кво́ла-кро́хкай
кво́ла-кро́хкае
кво́ла-кро́хкага кво́ла-кро́хкіх
Д. кво́ла-кро́хкаму кво́ла-кро́хкай кво́ла-кро́хкаму кво́ла-кро́хкім
В. кво́ла-кро́хкі (неадуш.)
кво́ла-кро́хкага (адуш.)
кво́ла-кро́хкую кво́ла-кро́хкае кво́ла-кро́хкія (неадуш.)
кво́ла-кро́хкіх (адуш.)
Т. кво́ла-кро́хкім кво́ла-кро́хкай
кво́ла-кро́хкаю
кво́ла-кро́хкім кво́ла-кро́хкімі
М. кво́ла-кро́хкім кво́ла-кро́хкай кво́ла-кро́хкім кво́ла-кро́хкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

feebly

[ˈfi:bli]

adv.

сла́ба, кво́ла

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

делика́тно нареч. даліка́тна; (вежливо) ве́тліва; (хрупко) кво́ла , асцяро́жна; см. делика́тный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панудзі́цца, ‑нуджу́ся, ‑ну́дзішся, ‑ну́дзіцца; зак.

Нудзіцца некаторы час. Прысядуць неяк квола на лаўцы чалавек колькі дзяўчат, каб панудзіцца, падзяліцца дзявочай журбой. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суту́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Рабіць сутулаватым; горбіць. Чалавек ён быў яшчэ не стары.., але хадзіў заўсёды квола, па-старэчаму; і ходзячы, і стоячы, сутуліў шырокую .. спіну. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

weakly

[ˈwi:kli]

1.

adv.

сла́ба, нямо́цна, кво́ла

2.

adj.

слабы́, кво́лы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

асе́сці, асяду, асядзеш, асядзе; зак.

1. Знізіцца, ушчыльніўшыся, зляжаўшыся. На дварэ стаяла адліга. Волкі, цеплаваты вецер гнаў па небе шэрыя хмары. Снег за ноч асеў. Асіпенка. Вада падмыла сцяну катлавана, зямля асела і засыпала пляцоўку. Савіцкі. [Сцяпану] ветліва растлумачылі, што дом толькі што пабудаваны і атынкоўваць яго адразу нельга, трэба пачакаць з год, каб аселі сцены. Шамякін.

2. Падаючы, апускаючыся, сесці на дно, прыстаць да чаго‑н. [Геня] стаяў, млеючы ад нецярплівасці, калі асядзе каламута. Якімовіч. На лісце прыдарожных дрэў, на збажыну і траву аселі першыя кроплі расы. Чарнышэвіч. Даўно асеў на лісце дрэў, на зеляніну агародаў пыл, узняты статкам. Пальчэўскі. // Апанаваць, апусціцца, ахінуць з усіх бакоў (пра цішыню, цемень і пад.). Над лугам — ад лесу да самай чыгункі — ізноў асела цішыня. Брыль. Змрок асеў на пагосце. Смагаровіч. // Апусціцца ніжэй. Памалу хмары аселі над кругаглядам. Чарнышэвіч. // перан. Зрабіць уплыў на псіхічны стан, настрой. У момант згінуў яго [Лясніцкага] радасна-ўзняты настрой, асела на сэрцы нешта цяжкае, даўкае. Зарэцкі.

3. Апусціцца на што‑н., сесці ад страты сілы, ад знямогі. Ігнат узрушана абхапіў рукамі галаву і стомлена асеў на ўслон. Мележ.

4. Перастаць лётаць, сесці на што‑н. (пра насякомых, птушак). На дрэве асеў рой. □ Стогнуць за лесам Доўгія балоты — там аселі журавы. Пташнікаў.

5. Перастаць пераязджаць з месца на месца, спыніцца на пастаянна. Кідаўся Тодар з аднаго месца на другое і нідзе грунтоўна асесці не мог. Чарнышэвіч. Сяліліся тут часцей маладажоны — прымакі, механізатары, настаўнікі, якія вырашылі асесці ў вёсцы назаўсёды. Ракітны. Хадзілі чуткі, што кравец недзе асеў жыць на сталым месцы. Чорны. // Знайсці недзе прыпынак на некаторы час ці на пастаянна; не вярнуцца на ранейшае месца пасля працяглых блуканняў. [Авяр’ян:] — Сам знаеш, колькі закалюжанцаў ды грынёўцаў асела па заводах у горадзе за тыя гады. Пташнікаў. // перан. Затрымацца, замацавацца (пра свядомасць, памяць). Радкі з паэмы аселі ў памяці. Савіцкі. «Дадому», — неяк адразу асела ў свядомасці. Кулакоўскі.

6. перан. Пасля ўзбуджэння раптам аціхнуць; спыніць актыўную дзейнасць. Бачачы, што з усіх бакоў пачалі збягацца падзёншчыкі, гаспадар асеў і, брыдка вылаяўшыся, заспяшаўся ў свае пакоі. Бажко. Выслухаўшы Жывіцкага, [Сяргей] раптам змоўк, нейк асеў, нават як бы збянтэжыўся. Чорны.

7. Страціць сілу, паслабець. — Ужо? — асеў у.. [Мані] голас, прагучаў ненатуральна квола. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)