Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кве́тачны (приготовленный из цветов) цвето́чный;
к. адэкало́н — цвето́чный одеколо́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кве́тачны, ‑ая, ‑ае.
Прыгатаваны з кветак. Кветачны адэкалон. Кветачная эсенцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Орган размнажэння ў раслін з венчыкам з пялёсткаў вакол песціка і тычынак.
Апылкаванне кветак.
2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце.
Палявыя кветкі.
Садовыя кветкі.
|| памянш.-ласк.кве́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.кве́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПА́ДЗЕВЫ МЁД,
салодкая густая клейкая вадкасць, у якую пчолы ператвараюць мядовую расу і падзь. Колер ад светла-бурштынавага (з піхты і некат. інш.) да амаль чорнага (з лісцевых дрэў і елак); мае слабы водар і непрыемны гаркаваты ці кіслы прысмак. Больш вязкі (у 2—3 разы) за кветачнымёд, мае менш вады (у сярэднім 16,7%) і інвертных цукроў — глюкозы і фруктозы (66,5%), больш алігацукрыдаў (у т. л. цукрозы 4%), дэкстрынаў (10,3%), азоцістых рэчываў (у т. л. бялковых 0,8%), мінер. і арган. кіслот. Часта змяшаны з кветачным мёдам. Таксічны для пчол, асабліва ў час зімоўкі (можа прыводзіць да гібелі цэлых сем’яў). Моцны інгібітар бактэрый. Для чалавека бясшкодны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kwiatowy
kwiatow|y
кветачны, кветкавы;
woda ~a — кветкавы адэкалон
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МЁД,
салодкае, сіропападобнае рэчыва, якое пчала меданосная выпрацоўвае з нектару кветак; прадукт харчавання, корм для пчол. Падзяляюць на натуральны (кветачны, падзевы мёд), экспрэсны, які пчолы выпрацоўваюць з цукр. сіропу ці натуральнага М. з лек. дабаўкамі) і штучны (без удзелу пчол; шляхам інвертавання цукрозы сернай к-той пры выпарванні соку кавуна, дыні, гарбуза, цукр. буракоў, вінаграду). У залежнасці ад меданосных раслін бывае ліпавы, грэчкавы, верасовы і інш. Каларыйнасць М. 315—335 ккал на 100 г. У спелым кветачным М. ў сярэднім да 20% вады, 75% вугляводаў (30—40% фруктозы, 25—37% глюкозы, 0,4—1,3% цукрозы) і каля 5% інш. рэчываў [амінакіслоты, ферменты, мінер. рэчывы, вітаміны (B2, PP, C, B6 і інш.), антыбактэрыяльныя рэчывы]. Пры захоўванні крышталізуецца, пры гэтым харч. і лек. якасці зберагаюцца. Бывае алергія да М.; магчымы атручэнні, калі пчолы сабралі нектар з кветак ядавітых раслін (напр., аканіту, багуну). Ужываецца ў лек. мэтах.