квартэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Ансамбль з чатырох выканаўцаў.

Вакальны к.

Струнны к.

2. Музычны твор для чатырох галасоў або для чатырох інструментаў.

|| прым. квартэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квартэ́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. квартэ́т квартэ́ты
Р. квартэ́та квартэ́таў
Д. квартэ́ту квартэ́там
В. квартэ́т квартэ́ты
Т. квартэ́там квартэ́тамі
М. квартэ́це квартэ́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

квартэ́т м., муз. кварте́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

квартэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Ансамбль з чатырох выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Бакальны квартэт. Струнны квартэт.

2. Музычны твор для чатырох інструментаў або для чатырох галасоў.

[Іт. quartetto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квартэт (муз.) 1/350; 3/295; 5/303, 539; 10/14

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КВАРТЭ́Т (італьян. quartetto ад лац. quartus чацвёрты),

1) ансамбль з 4 выканаўцаў (інструменталістаў ці вакалістаў). Можа быць аднароднага складу (струнны смыковы, драўляных духавых інструментаў, вак. мужчынскі або жаночы) і мяшанага (т. зв. фартэпіянны К. — фп., скрыпка, альт, віяланчэль). З інстр. К. найб. пашыраны струнны смыковы (2 скрыпкі, альт, віяланчэль). Як самаст. тып выканальніцкага калектыву сфарміраваўся ў 2-й пал. 18 ст. На Беларусі вядомы Гарадзецкі прыгонны квартэт У.Г.Кастрыёта-Скандэрбека, Дзяржаўны смыковы квартэт БССР, Квартэт Саюза кампазітараў БССР, вакальныя Беларускі вакальны квартэт, «Купалінка» і інш. 2) Муз. твор для ансамбля з 4 інструментаў або пеўчых галасоў. Струнны смыковы К. з канца 18 ст. — адзін з асн. жанраў камернай музыкі. Яго вызначаюць індывідуалізацыя партый, поліфанічная фактура, санатная цыклічная форма. Класічныя ўзоры К. стварылі І.Гайдн, В.А.Моцарт, Л.Бетховен, Ф.Шуберт, П.Чайкоўскі, А.Барадзін, Б.Бартак, П.Хіндэміт, Дз.Шастаковіч і інш. У бел. музыцы да К. звярталіся М.Аладаў, У.Алоўнікаў, В.Войцік, Г.Гарэлава, С.Картэс, П.Падкавыраў, А.Туранкоў, К.Цесакоў, М.Чуркін, Л.Шлег, В.Яфімаў. Менш пашыраны ў сусв. музыцы фп. К. Вакальныя К. часта ўваходзяць у оперы, кантаты, араторыі. Шэраг нар. песень апрацавалі для вак. К. бел. кампазітары.

Р.М.Аладава.

т. 8, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

квартэ́т м. муз. Quarttt n -(e)s, -e;

стру́нны квартэ́т Strichquartett n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

квартэ́т

(іт. quartetto)

1) музычны твор для чатырох інструментаў або галасоў;

2) ансамбль з чатырох выканаўцаў (музыкантаў або спевакоў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брэйк-квартэ́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брэйк-квартэ́т брэйк-квартэ́ты
Р. брэйк-квартэ́та брэйк-квартэ́таў
Д. брэйк-квартэ́ту брэйк-квартэ́там
В. брэйк-квартэ́т брэйк-квартэ́ты
Т. брэйк-квартэ́там брэйк-квартэ́тамі
М. брэйк-квартэ́це брэйк-квартэ́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

джаз-квартэ́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. джаз-квартэ́т джаз-квартэ́ты
Р. джаз-квартэ́та джаз-квартэ́таў
Д. джаз-квартэ́ту джаз-квартэ́там
В. джаз-квартэ́т джаз-квартэ́ты
Т. джаз-квартэ́там джаз-квартэ́тамі
М. джаз-квартэ́це джаз-квартэ́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)