квапити

Том: 15, старонка: 13.

img/15/15-013_0084_Квапити.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Ква́піць ’тс’ (ТСБМ), ’цікавіць, прыцягваць увагу’ (Сцяшк.), ’накопліваць багацце’ (ТС). Укр. квапити ’прымушаць, падганяць’, польск. kwapić ’тс’, чэш. kvapiti ’хутка рухацца’, в.-луж. kwapić ’тс’. Слова адсутнічае ў паўднёваславянскіх мовах і на асноўнай рускай тэрыторыі. У адпаведнасці з вядомай версіяй (Бернекер, 655) каўзатыў да прасл. kypěti ’кіпець’. Дадатковым аргументам у карысць гэтай этымалогіі можна лічыць каш. pře‑kvapic ’выкіпець’. Гл. Слаўскі, 3, 459; ЕСУМ, 2, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)