Каўпе́нь

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. Каўпе́нь
Р. Каўпе́ні
Д. Каўпе́ні
В. Каўпе́нь
Т. Каўпе́нню
М. Каўпе́ні

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАЎПЕ́НЬ,

вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на З ад г. п. Лоеў, 93 км ад Гомеля, 67 км ад чыг. ст. Рэчыца. 534 ж., 199 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і курганны могільнік.

т. 8, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)