Каўга́н ’міска, выдзеўбаная з дрэва’ (Шат.), ёсць таксама ў рус. мове. Параўн. рус. калган ’драўляная міска’, вядомае ў розных рус. гаворках, якое. мае таксама формы калей, калгашка ’драўляная кружка, коўш’, калгиска ’чашка’. Слова цёмнага паходжання. У свой час Гараеў (440) меркаваў, што гэта, магчыма, запазычанне з усх. крыніцы і прыводзіў цюрк. kolyan, якое Фасмер (2, 165) лічыў вельмі няпэўным. Сапраўды, надзейных паралелей да форм тыпу каўган, калган няма, але камбінацыя фанем у слове вельмі нагадвае камбінаторыкуусходніх моў. Параўн. яшчэ няяснае каўган ’хмара, кучавас воблака’; ’кепскі майстар’ (Сл. паўн.-зах., 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніць ‘рабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўга́нка ’конаўка, якая знаходзіцца ў лазні для разлівання вады’ (Касп.), каўганка. каўгарка ’драўляная міска’ (Сл. паўн.-зах., 2). Бясспрэчна, звязана з каўган ’міска, выдзеўбаная з дрэва’, калга, калгашка ’драўляная кружка, коўш’. Форму каўганка можна лічыць вытворным ад каўган (параўн. падобнасць тукавага складу гэтых слоў і значную блізкасць семантыкі). Параўн. Фасмер, 2, 165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)