КАЎБА́СНАЕ ДРЭ́ВА (Kigelia pinnata),

кветкавая расліна сям. бігноніевых. Пашырана ў трапічнай Афрыцы.

Дрэва з шырокай цяністай кронай, лісце ў сухі сезон ападае. Цвіце перад ці ў час распускання лісця буйнымі чырв. кветкамі, што апыляюцца птушкамі-нектарніцамі Плод — буйная каробачка (даўж. 30—60 см, таўшчыня 7—9 см), якая па форме і колеру нагадвае ліверную каўбасу (адсюль назва), мае доўгую, амаль да зямлі, кветаножку.

т. 8, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каўба́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каўба́сны каўба́сная каўба́снае каўба́сныя
Р. каўба́снага каўба́снай
каўба́снае
каўба́снага каўба́сных
Д. каўба́снаму каўба́снай каўба́снаму каўба́сным
В. каўба́сны (неадуш.)
каўба́снага (адуш.)
каўба́сную каўба́снае каўба́сныя (неадуш.)
каўба́сных (адуш.)
Т. каўба́сным каўба́снай
каўба́снаю
каўба́сным каўба́снымі
М. каўба́сным каўба́снай каўба́сным каўба́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)