Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кашу́лька, ‑і, ДМ ‑льны; Рмн. ‑лек; ж.
Памянш.-ласк.да кашуля; дзіцячая кашуля. Старая палатняная кашулька задралася, агаліўшы .. [Косцікава] пухлае ружовае цела.Васілевіч.[Дзеці] былі адзеты ўсе ў доўгія да пят кашулькі.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распашо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Кароткая без гузікаў кашулька для груднога дзіцяці з разрэзам на спіне або на грудзях.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
sport shirt
спарто́вая кашу́лька
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
падра́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад падраць.
2.узнач.прым. Дзіравы, абшарпаны; зношаны. Алесік страшна закіданы і адзеты бядней за ўсіх. Кашулька ў яго падраная, нямытая, заношаная.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распашо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Кароткая кашулька для груднога дзіцяці з разрэзам да нізу, але без засцежкі. За пражытыя паўгода Люда вырасла з распашонкі, і яна прыкрывала яе толькі да палавіны.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
chemise
[ʃəˈmi:z]
n.
1) жано́чая кашу́лька
2) шыро́кая суке́нка бяз по́яса
3) блю́за f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
koszulka
ж.кашулька; сарочка;
koszulka sportowa — майка;
ciepła koszulka — фуфайка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пу́хлы, ‑ая, ‑ае.
Поўны, круглявы, мяккі. Ісаю падабаўся гэты высокі, спакойны, маўклівы хлопец з дзіцячымі пухлымі губамі.Новікаў.Іна прыклала ружовую пухлую руку да.. [Змітравага] лба.Ваданосаў.Старая палатняная кашулька задралася, агаліўшы.. [Косцікава] пухлае ружовае цела.Васілевіч.// Мяккі, рыхлы. І чыстым золатам зярняты лажацца ў пухлую зямлю.Машара.// Тоўсты, аб’ёмісты. І сёння ў пухлым сямейным альбоме захоўваецца пажоўклы фотаздымак.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)