Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
качу́р, ‑а, м.
Абл. Качар. У загоне, паміж сухіх мінулагодніх чаротаў, раптам голасна закрычаў качур.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кучу́р ’цурбан, кругляк дроў’ (Сл. паўн.-зах.). Да *качур. Параўн. покат (гл.) ’тоўсты сук’. Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса -ур/‑юр: *качур < *кок-j-urь (Сцяцко, Афікс. наз., 174).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́чар ’самец качкі’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.), таксама ка́чур. Зафіксавалі ўжо ў ст.-бел. мове ў форме качоръ (XVI ст.); гл. Булыка, Запазыч., 144. Лічыцца запазычаннем з польск. мовы. Зыходным з’яўляецца польск.kaczor ’самец качкі’, вядомае ў помніках з XV ст. З польск. крыніцы ўзяты таксама рус.дыял.качу́р, укр.качур. У аснове ляжыць мяркуемае зах.-слав.*kača ’качка’, расшыранае суфіксам ‑erъ (параўн. прасл.*goserъ). Гл. Слаўскі, 2, 15; Кюнэ, Poln., 61, Фасмер, 2, 214 (Фасмер адзначае, што зах.-слав. слова ўтворана ад памяшнальнай формы ўласнага польск. імя Katarzyna); Брукнер, 216; Бернекер, 1, 465.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРЫЖА́НКАзвычайная
(Anas platyrhynchos),
птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн.-Зах. Афрыцы. Жыве на балотах, поймавых азёрах, лясных рэчках і інш. Гавайскі падвід (A. p. wyvilliana) — у Чырв. кнізе МСАП. Ад К. паходзяць качкі свойскія. На Беларусі трапляецца ўсюды. Нар. назвы качка, качур, крыжак, крыжная качка, крыжэнь.
Даўж. да 63 см, маса да 2 кг. У самца вясной галава і шыя цёмна-зялёныя, на крылах сіне-фіялетавае «люстэрка», самка бураватая. Летам самец падобны да самкі. Корміцца расліннасцю, малюскамі, чарвякамі, насякомымі. Гняздо на зямлі, зрэдку на галінах дрэў, у дуплах. Нясе 6—16 (пераважна 8—12) яец. Аб’ект спарт. палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мінулаго́дні, ‑яя, ‑яе.
Які мае адносіны да мінулага года; леташні. Мінулагодні тэатральны сезон. Мінулагоднія моды.// Які застаўся, захаваўся ад мінулага года. У затоне, паміж сухіх мінулагодніх чаротаў, раптам голасна закрычаў качур.Краўчанка.Гірляндамі вісяць на .. яловых лапках мінулагоднія шышкі.Зуб.// Зроблены, створаны ў мінулым годзе. Успомніўшы, відаць, мінулагодні праект моста, [дырэктар] махнуў рукой і сур’ёзна сказаў: — Добрую справу не забракуеш: яна праб’е сабе дарогу.Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)