Качаны́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Качаны́
Р. Качано́ў
Д. Качана́м
В. Качаны́
Т. Качана́мі
М. Качана́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кача́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кача́ны кача́ная кача́нае кача́ныя
Р. кача́нага кача́най
кача́нае
кача́нага кача́ных
Д. кача́наму кача́най кача́наму кача́ным
В. кача́ны (неадуш.)
кача́нага (адуш.)
кача́ную кача́нае кача́ныя (неадуш.)
кача́ных (адуш.)
Т. кача́ным кача́най
кача́наю
кача́ным кача́нымі
М. кача́ным кача́най кача́ным кача́ных

Кароткая форма: кача́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кача́ны

1. в разн. знач. ка́танный;

2. ва́лянный;

1, 2 см. кача́ць 1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кача́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кача́н качаны́
Р. качана́ качано́ў
Д. качану́ качана́м
В. кача́н качаны́
Т. качано́м качана́мі
М. качане́ качана́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ка́танный прич.

1. кача́ны;

2. во́жаны, ката́ны;

3. кача́ны;

4. кача́ны;

5. ката́ны, кача́ны;

6. ва́лены; см. ката́ть 1, 2, 4—7;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́таный прил.

1. (разглаженный) кача́ны;

ка́таное бельё кача́ная бялі́зна;

2. (изготовленный путём прокатки) ката́ны, кача́ны;

ка́таная про́волока ката́ны (кача́ны) дрот.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капу́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

1. Агародная расліна, лісце якой звіваецца ў качаны, а таксама самі качаны.

Шаткаваць капусту.

2. Вараная страва з крышанага качана гэтай расліны.

Міска гарачай капусты.

Марская капуста — марскія водарасці, якія ўжыв. як ежа і як лячэбны сродак.

|| прым. капу́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крамяне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца крамяным, цвярдзець, налівацца.

Качаны капусты крамянеюць.

|| зак. акрамяне́ць, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кача́н, ‑а, м.

Плод капусты: шчыльна звітыя ў галоўку капусныя лісты. Побач зелянелі густыя градкі морквы, завязваліся крамяныя качаны капусты. Якімовіч. Паўз дарогі жанчыны секлі лысыя качаны капусты. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

1. Агародная расліна, лісце якой звіваецца ў качаны, а таксама самі качаны, якія ідуць у ежу. Садзіць капусту. Шаткаваць капусту. □ Усе лета вазілі [калгаснікі] агуркі, памідоры, капусту на калгасны рынак. Шамякін. Тут жа на лабяку паўз дарогі жанчыны секлі лысыя качаны капусты. Дуброўскі.

2. Вараная страва з крышанага качана гэтай расліны. Шчаслівая цётка Палашка тым часам падае на стол міску гарачай капусты. Якімовіч.

•••

Зайцава капуста — тое, што і кісліца.

Марская капуста — марскія водарасці, якія ўжываюцца як ежа і як лячэбны сродак.

Цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.

Крышыць на капусту гл. крышыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)