КАЦЕ́ЛЬНІКАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 6.9.1908, г. Казань, Татарстан),

расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі. Акад. Рас. АН (1953). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1978). Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1931), дзе і працаваў. З 1953 у Ін-це радыётэхнікі і электронікі АН СССР (з 1954 дырэктар). У 1971—88 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па ўдасканаленні метадаў радыёпрыёму, барацьбе з радыёперашкодамі, распрацоўцы апаратуры радыёсувязі, па радыёлакацыі Марса, Венеры, Меркурыя. Устанавіў аптымальныя суадносіны паміж частотнымі характарыстыкамі радыёпрыёмнай апаратуры і велічынёй сігналаў перашкод (тэарэма К., 1933), распрацаваў тэорыю патэнцыяльнай перашкодаўстойлівасці (1946). Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946. Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР (1982).

У.А.Кацельнікаў.

т. 8, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кацельнікаў А. 10/91

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кацельнікаў Г. Я. 8/108

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кацельнікаў І. Я. 9/279

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кацельнікаў У. А. 5/522

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Каце́льнікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Каце́льнікі
Р. Каце́льнік
Каце́льнікаў
Д. Каце́льнікам
В. Каце́льнікі
Т. Каце́льнікамі
М. Каце́льніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)