кахеці́нскае

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. кахеці́нскае
Р. кахеці́нскага
Д. кахеці́нскаму
В. кахеці́нскае
Т. кахеці́нскім
М. кахеці́нскім

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кахеці́нскае ср., сущ. (вино) кахети́нское

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кахецінскае царства (гістар.) 2/63

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Картлі-Кахецінскае царства (гістар.) 2/63; 3/430

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАХЕЦІ́НСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1659,

нацыянальна-вызв. паўстанне супраць іранскага панавання ва Усх. Грузіі (Кахеты). Выклікана намерам правіцеляў Ірана засяліць раўніны Кахеты туркм. качавымі плямёнамі, што пагражала знішчэннем мясц. груз. насельніцтву. Паўстанне ўзначальвалі Б.​Чалакашвілі, ксанскі эрыстаў (правіцель) Шалва і яго брат Элізбар (загінулі ў баях). У паданнях апеты подзвігі нар. герояў З.​Гапрындаулі, Н.​Хашураулі, Гагалауры і інш. Кахецінцы разам з мясц. горцамі выгналі са сваіх зямель іранскія войскі і туркм. пасяленцаў; правіцелі Ірана былі вымушаны адмовіцца ад сваіх намераў.

т. 8, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кахеці́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кахеці́нскі кахеці́нская кахеці́нскае кахеці́нскія
Р. кахеці́нскага кахеці́нскай
кахеці́нскае
кахеці́нскага кахеці́нскіх
Д. кахеці́нскаму кахеці́нскай кахеці́нскаму кахеці́нскім
В. кахеці́нскі (неадуш.)
кахеці́нскага (адуш.)
кахеці́нскую кахеці́нскае кахеці́нскія (неадуш.)
кахеці́нскіх (адуш.)
Т. кахеці́нскім кахеці́нскай
кахеці́нскаю
кахеці́нскім кахеці́нскімі
М. кахеці́нскім кахеці́нскай кахеці́нскім кахеці́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кахеці́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Кахеціі, кахецінцаў, належыць ім. Кахецінскі вінаград. Кахецінскае віно.

2. у знач. наз. кахеці́нскае, ‑ага, н. Сорт вінаграднага віна, якое вырабляецца ў Кахетыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кахети́нское сущ. (вино) кахеці́нскае, -кага ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАХЕ́ТЫ, Кахетыя,

гістарычная вобласць ва Усх. Грузіі ў вярхоўях рэк Іоры і Алазані (прытокі Куры). Да 8 ст. ўваходзіла ў склад Картлі. З 2-й пал. 8 ст. вылучылася ў незалежнае княства. У 1104 цар Давід Будаўнік пры дапамозе мясц. азнаураў заняў К. і ўключыў яе ў склад аб’яднанага Груз. царства. У 2-й пал. 15 ст. К. вылучылася ў самаст. царства, якое вяло ў 16—18 ст. барацьбу за сваю незалежнасць ад Ірана і Турцыі (гл. таксама Кахецінскае паўстанне 1659). У 1762 К. і Картлі аб’ядналіся ў адно царства, якое ў 1801 далучана да Расіі.

т. 8, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РТЛІ,

гістарычная вобласць ва Усх. Грузіі ў сярэднім цячэнні р. Кура. У ант. і візант. крыніцах вядома пад назвай Іберыя. З канца 4 ст. пад уладай Сасанідаў, ад якой вызвалілася (акрамя г. Тбілісі) да канца 6 ст. З пач. 7 ст. пад уплывам Візантыі, саюзнікі якой хазары ў 627 захапілі Тбілісі, дзе знаходзіўся сасанідскі гарнізон. Да 730-х г. К. заваяваны арабамі, панаванне якіх працягвалася тут да 1122, калі цар Давід Будаўнік знішчыў Тбіліскі эмірат. З канца 10 ст. К. — ядро адзінай груз. дзяржавы. Пасля распаду гэтай дзяржавы ў 2-й пал. 15 ст. К. вылучылася ў самаст. Картлійскае царства, якое аб’ядналася ў 1762 з Кахеты ў Картлійска-Кахецінскае царства (з 1801 у складзе Расіі).

т. 8, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)