Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ка́федра, -ы, мн. -ы, -федр і -аў, ж.
1. Узвышэнне для лектара, прамоўцы.
Лектар падняўся на кафедру.
2. У вышэйшай школе: аб’яднанне спецыялістаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі.
К. хіміі.
К. беларускай мовы і літаратуры.
3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй.
|| прым.кафедра́льны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).
○
Кафедральны сабор — галоўны сабор у горадзе, у якім богаслужэнне вядзе епіскап.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́федрав разн. знач.ка́федра, -ры ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́федраж., в разн. знач.ка́федра;
ле́ктар узышо́ў на ~ру — ле́ктор взошёл на ка́федру;
к. белару́скай мо́вы — ка́федра белору́сского языка́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́федра, ‑ы, ж.
1. Узвышэнне, памост для лектара або прамоўцы. Узысці на кафедру. □ Толькі кафедра ў выглядзе невялічкай тумбачкі была бедна абшыта паркалёвай матэрыяй, такога, як і плюш, колеру.Грамовіч.Леў Раманавіч стаў за кафедру і доўга не мог гаварыць ад хвалявання.Асіпенка.
2. Аб’яднанне выкладчыкаў і навуковых работнікаў адной або некалькіх блізкіх навуковых дысцыплін у вышэйшай навучальнай установе СССР. Кафедра гісторыі. Кафедра педагогікі. Пасяджэнне кафедры. Загадчык кафедры.
3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй (першапачаткова — крэсла ў царкве для епіскапа).
4. Тое, што і кафедральны сабор (гл. сабор). Зазванілі ў дробныя званы ў праваслаўнай кафедры.Чорны.
[Ад грэч. kathédra — сядзенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выкла́дчык ка́федры Léhrkraft an éinem Léhrstuhl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кафедра
Том: 15, старонка: 3.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
ка́федра
(гр. kathedra = сядзенне)
1) аб’яднанне выкладчыкаў аднаго або некалькіх навуковых прадметаў у вышэйшай навучальнай установе;
2) спецыяльнае ўзвышанае месца для прамоўцы, лектара, выкладчыка;
3) узвышэнне, з якога гаворацца пропаведзі ў хрысціянскай царкве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ка́федра ’ўзвышэнне, памост для лектара або прамоўцы’; ’аб’яднанне выкладчыкаў і навуковых работнікаў адной або некалькіх блізкіх навуковых дысцыплін у вышэйшай навучальнай установе’; ’пасада епіскапа, які кіруе епархіяй (першапачаткова — крэсла ў царкве для епіскапа)’ (ТСБМ). У царкоўным значэнні гэта запазычанне, як мяркуе Шанскі, 2, К, 100–101, з с.-грэч. і ў форме катедра ўпершыню адзначаецца ў Бярынды. Але форма катедра адлюстроўвае, хутчэй, лац. форму cathedra (< грэч.). Параўн. адносна ўплыву на націск слова лац. мовы (ка́федра замест старога кафе́дра) Фасмер, 2, 212. Сучасныя формы слова сустракаюцца з 1686 г. (ка́федра). Гл. Шанскі, там жа.