КАТЭНА́НЫ (ад лац. catena ланцуг),

хімічныя злучэнні, малекулы якіх маюць цыклы (2 і больш), злучаныя як звёны ланцуга. Катэнанавыя структуры выяўлены сярод прыродных нуклеінавых кіслот. Сінтэзаваныя К. маюць 26 і болей атамаў у цыклах. Паміж сабой цыклы злучаны т. зв. тапалагічнай (мех.) сувяззю, якую нельга парушыць без разрыву хім. сувязей.

т. 8, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

катэна́ны

(ад лац. catena = ланцуг)

хімічнае злучэнне з дзвюх або болын цыклічных малекул, звязаных паміж сабой як звёны ланцуга.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

катэна́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. катэна́н катэна́ны
Р. катэна́ну катэна́наў
Д. катэна́ну катэна́нам
В. катэна́н катэна́ны
Т. катэна́нам катэна́намі
М. катэна́не катэна́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)