катэ́дэр-сацыялі́ст
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
катэ́дэр-сацыялі́ст |
катэ́дэр-сацыялі́сты |
| Р. |
катэ́дэр-сацыялі́ста |
катэ́дэр-сацыялі́стаў |
| Д. |
катэ́дэр-сацыялі́сту |
катэ́дэр-сацыялі́стам |
| В. |
катэ́дэр-сацыялі́ста |
катэ́дэр-сацыялі́стаў |
| Т. |
катэ́дэр-сацыялі́стам |
катэ́дэр-сацыялі́стамі |
| М. |
катэ́дэр-сацыялі́сце |
катэ́дэр-сацыялі́стах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
катэ́дэр-сацыялі́зм
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
катэ́дэр-сацыялі́зм |
| Р. |
катэ́дэр-сацыялі́зму |
| Д. |
катэ́дэр-сацыялі́зму |
| В. |
катэ́дэр-сацыялі́зм |
| Т. |
катэ́дэр-сацыялі́змам |
| М. |
катэ́дэр-сацыялі́зме |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
катэ́дэр-сацыялі́зм
(ням. Katheder-socializmus, ад Katheder = кафедра + Socializmus = сацыялізм)
кірунак у нямецкай палітычнай эканоміі 2-й пал. 19 ст., прадстаўнікі якой прапаведавалі з універсітэцкіх кафедр буржуазны рэфармізм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРЭНТА́НА (Brentano) Луё
(Людвіг Іозеф; 18.12.1844, г. Ашафенбург, Германія — 9.9.1931),
нямецкі вучоны-эканаміст, адзін з прадстаўнікоў катэдэр-сацыялізму і новай гістарычнай школы. З 1871 праф. у Вроцлаве, Страсбургу, Вене, Лейпцыгу, з 1891 у Мюнхене. Яго навук. даследаванні прысвечаны праблемам рабочага руху, эканам. і сац. палітыкі, эканам. тэорыі. Выступаў супраць вучэння К.Маркса аб прыбавачнай вартасці, класавай барацьбе. Лічыў, што капіталісты таксама зацікаўлены ў павелічэнні заработнай платы рабочых, што супярэчнасці паміж буржуазіяй і пралетарыятам можна ліквідаваць шляхам арганізацыі рэфармісцкіх прафсаюзаў, кааперацыі і фабрычнага заканадаўства. Для практычнага ажыццяўлення сац.-эканам. рэформаў разам са сваімі аднадумцамі ў 1872 стварыў «Саюз сацыяльнай палітыкі».
Тв.:
Рус. пер. — Об отношении заработной платы и рабочего времени к производительности труда. СПб., 1895;
Опыт теории потребностей. Казань, 1921;
Аграрная политика. М.; Л., 1929.
т. 3, с. 284
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)