катэ́джны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. катэ́джны катэ́джная катэ́джнае катэ́джныя
Р. катэ́джнага катэ́джнай
катэ́джнае
катэ́джнага катэ́джных
Д. катэ́джнаму катэ́джнай катэ́джнаму катэ́джным
В. катэ́джны (неадуш.)
катэ́джнага (адуш.)
катэ́джную катэ́джнае катэ́джныя (неадуш.)
катэ́джных (адуш.)
Т. катэ́джным катэ́джнай
катэ́джнаю
катэ́джным катэ́джнымі
М. катэ́джным катэ́джнай катэ́джным катэ́джных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

БЛАКІРАВА́НЫ ДОМ,

тып малапавярховага жылога дома, які складаецца з некалькіх размешчаных у рад кватэр (блокаў) з асобнымі ўваходамі ў кожную і прыкватэрнымі зямельнымі ўчасткамі. Будуюцца 1-, 2-, 3-павярховыя і 2-павярховыя з кватэрамі ў 2 узроўнях (катэджны тып). Віды блакіроўкі: у 1 ці 2 рады, «пілой», «у елачку», «са зрухам». Колькасць блокаў у радзе і працягласць будынка залежаць ад канкрэтных умоў буд-ва.

На Беларусі буд-ва блакіраваных дамоў пачалося ў 1920-я г. (пас. Чырвоны Чыгуначнік у Мінску, Асінторф у Дубровенскім р-не, Залінейны р-н у Гомелі). З 1960-х г. шырока выкарыстоўваецца ў сельскім буд-ве. 1—3-павярховыя дамы пабудаваны па тыпавых праектах у вёсках Верцялішкі Гродзенскага, Мухавец Брэсцкага, Расна Камянецкага р-наў; 2-павярховыя ў 2 узроўнях на 2, 4, 6 кватэр у вёсках Сялюты Віцебскага, Новы Двор Шчучынскага, Міхалёва Бабруйскага, Новыя Гараны Полацкага р-наў і інш.

т. 3, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)