Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
катэгары́чны
(лац. categoricus, ад гр. kategorikos = які сцвярджае)
рашучы, безагаворачны (напр. к-ае патрабаванне);
к-ае суджэнне — лагічнае суджэнне тыпу «А ёсць Б», у якім адносіны паміж суб’ектам і прэдыкатам не абмяжоўваюцца якімі-н. умовамі (параўн.дыз’юнктыўны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Катэгары́чны ’катэгарычны’ (ТСБМ, БРС). Рус.категорический, укр.категори́чний ’тс’. Крыніцай запазычання для бел. і ўкр. моў, відавочна, з’яўляецца рус. лексема, якая была вядома ў рус. мове з пачатку XVIII ст. (сустракаюцца формы категорически, прыслоўе — 1718 г., категоричный — 1714 г.). Паводле Фасмера, 2, 210, крыніцай рус. слова магло быць ням.kategorisch або франц.catégorique. Першакрыніцай з’яўляецца грэк. κατηγορία ’абвінавачванне’, ад якога ўзята (праз лац.categoria) ням.Kategorie, франц.categorie. У рус. мове катего́рия адзначаецца з 1722 г. Іншыя гісторыкі мяркуюць, што грэч.κατηγορία — тэрмін, прыдуманы і ўведзены Арыстоцелем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
катэгары́чны
(лац. categoricus, ад гр. kategorikos = які сцвярджае)
рашучы, які не дапускае пярэчанняў (напр. к. загад, к-ае патрабаванне).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КАТЭГАРЫ́ЧНЫ ІМПЕРАТЫЎ (ад лац. imperativus загадны),
асноўны закон этыкі І.Канта. Сфармуляваны ў рабоце «Крытыка практычнага розуму» (1788). Зыходзячы з паняцця свабоды тэарэт. розуму, Кант сцвярджаў, што адзінай вызначальнай асновай свабоднай і добрай волі можа быць толькі неабходны і агульназначны маральны закон практычнага розуму — К.і. Усведамленне неабходнасці дзейнічаць у адпаведнасці з маральным законам ён называў маральным загадам або абавязкам у адрозненне ад пачуццёвай эмпірычнай схільнасці да выканання маральнага закона. Кант разумеў маральны закон як безумоўнае прадпісанне, таму лічыў, што катэгарычным імператывам павінны кіравацца ўсе людзі незалежна ад іх паходжання і становішча; у гэтым іх вышэйшы абавязак. У выпадку канфлікту паміж пачуццёвай схільнасцю і маральным законам Кант патрабаваў безумоўнага падпарадкавання маральнаму абавязку, што ўзвышае чалавека над сабой як часткай пачуццёвага свету; усякая асоба — самамэта і не павінна разглядацца як сродак здзяйснення розных задач, нават калі гэта задачы ўсеагульнага дабрабыту. К.і. неабходна адрозніваць ад гіпатэтычнага імператыву, які, паводле Канта, належыць да валявых дзеянняў чалавека, калі ён не цікавіцца маральнымі мэтамі сваіх дзеянняў.