КАТРА́НАВЫЯ (Squalidae),

сям. храстковых рыб атр. катранападобных. 9 родаў, 20 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Трапляюцца да глыбіні каля 3000 м. Найб. шматлікі з К. — катран (Squalus acanthias), пашыраны ў Баранцавым, Белым і Чорным м. і ў морах Д. Усходу.

Даўж. да 2 м, маса да 14 кг. Маюць вострыя калючыя шыпы перад 1-м і 2-м спіннымі плаўнікамі. Кормяцца рыбай, ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, доннымі беспазваночнымі. Яйцажывародныя, выношваюць да 20 яец (катран — 13—15 яец, на працягу 22 мес; даўж. нованароджаных акулят да 26 см). Аб’екты промыслу. Гл. таксама Акулы.

Да арт. Катранавыя. Катран.

т. 8, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

катра́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. катра́навы катра́навая катра́навае катра́навыя
Р. катра́навага катра́навай
катра́навае
катра́навага катра́навых
Д. катра́наваму катра́навай катра́наваму катра́навым
В. катра́навы (неадуш.)
катра́навага (адуш.)
катра́навую катра́навае катра́навыя (неадуш.)
катра́навых (адуш.)
Т. катра́навым катра́навай
катра́наваю
катра́навым катра́навымі
М. катра́навым катра́навай катра́навым катра́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)