катле́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. катле́тка катле́ткі
Р. катле́ткі катле́так
Д. катле́тцы катле́ткам
В. катле́тку катле́ткі
Т. катле́ткай
катле́ткаю
катле́ткамі
М. катле́тцы катле́тках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

катле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Памянш. да катлета; невялікая катлета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катле́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ле́т, ж.

Засмажаны кусок мяса з рабрынкай (адбіўная катлета) або кулінарны выраб авальнай ці круглай формы з рыбнага, мяснога фаршу, кашы і г.д.

Катлеты з цяляціны.

Рыбныя катлеты.

|| памянш. катле́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

|| прым. катле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)