катлаві́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
катлаві́нны |
катлаві́нная |
катлаві́ннае |
катлаві́нныя |
| Р. |
катлаві́ннага |
катлаві́ннай катлаві́ннае |
катлаві́ннага |
катлаві́нных |
| Д. |
катлаві́ннаму |
катлаві́ннай |
катлаві́ннаму |
катлаві́нным |
| В. |
катлаві́нны (неадуш.) катлаві́ннага (адуш.) |
катлаві́нную |
катлаві́ннае |
катлаві́нныя (неадуш.) катлаві́нных (адуш.) |
| Т. |
катлаві́нным |
катлаві́ннай катлаві́ннаю |
катлаві́нным |
катлаві́ннымі |
| М. |
катлаві́нным |
катлаві́ннай |
катлаві́нным |
катлаві́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
катлаві́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да катлавіны, размешчаны ў катлавіне. Катлавінныя азёры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катлаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.
Паглыбленне, упадзіна на паверхні зямлі або на дне мора, акіяна.
|| прым. катлаві́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
котлови́нный катлаві́нны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ІНВЕ́РСІЯ ТЭМПЕРАТУ́РЫ ў атмасферы, павышэнне тэмпературы паветра з вышынёй замест звычайнага для трапасферы яе памяншэння. Бываюць каля зямной паверхні і ў свабоднай атмасферы. Прыземныя І.т. найчасцей фарміруюцца ў бязветраныя ночы ў выніку інтэнсіўнага выпраменьвання цяпла зямной паверхняй, ахаладжэння яе самой і прылеглага слоя паветра. Таўшчыня ахопленага інверсіяй слоя паветра ад некалькіх дзесяткаў да соцень метраў. Утварэнню І.т. садзейнічае катлавінны рэльеф, дзе застойваецца ахалоджанае паветра. У свабоднай атмасферы І.т. звязаны з асяданнем паветра ў антыцыклонах, нацяканнем цёплага паветра на халоднае ў зонах франтоў атмасферных і інш. працэсамі; ахопліваюць слой паветра магутнасцю ў сотні, часам 2—3 тыс. м. І.т. спрыяюць утварэнню воблакаў, туману, імглы, смогу, міражу.
т. 7, с. 222
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)