ка́таў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́таў ка́тава ка́тава ка́тавы
Р. ка́тавага ка́тавай
ка́тавае
ка́тавага ка́тавых
Д. ка́таваму ка́тавай ка́таваму ка́тавым
В. ка́таў (неадуш.)
ка́тавага (адуш.)
ка́таву ка́тава ка́тавы (неадуш.)
ка́тавых (адуш.)
Т. ка́тавым ка́тавай
ка́таваю
ка́тавым ка́тавымі
М. ка́тавым ка́тавай ка́тавым ка́тавых

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ка́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́т ка́ты
Р. ка́та ка́таў
Д. ка́ту ка́там
В. ка́та ка́таў
Т. ка́там ка́тамі
М. ка́це ка́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ката́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ката́ю ката́ем
2-я ас. ката́еш ката́еце
3-я ас. ката́е ката́юць
Прошлы час
м. ката́ў ката́лі
ж. ката́ла
н. ката́ла
Загадны лад
2-я ас. ката́й ката́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ката́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыспе́шнік, ‑а, м.

Разм. Заўзяты саўдзельнік, памагаты. Можа яшчэ паспеем захапіць каго з супрацоўнікаў СД і іх прыспешнікаў — нацыяналістаў. Новікаў. Адшукаліся крывавыя прыспешнікі крывавых катаў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаблы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Заблытаць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаблытваць дрот. Пазаблытваць справы. □ Народ мой катаў падсцярог І пазаблытваў іх у петлях Лясных прасёлачных дарог. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Вазіць на чым‑н. дзеля прагулкі, забавы. Катаць на машыне. Катаць на веласіпедзе. □ Бацька, стары неапалітанскі рыбак, меў лодку, на якой не столькі рыбачыў, колькі катаў на ўзмор’і турыстаў. Лынькоў.

2. Вазіць, перамяшчаць тое, што рухаецца пры дапамозе колаў. На гэтай дарожцы бабулі чамусьці любяць катаць каляскі з дзецьмі. Шамякін. [Юрка] доўга цешыўся сваім возікам, катаў яго па двары, пакуль не выйшла з хаты маці. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́хва, ‑ы, ж.

Абл. Жалезны абруч, які наганяецца на дзеравяную калодку кола. Кожны вечар, прыгнаўшы з поля, Тонік катаў па вуліцы рэхву. Старую ад рассохлага кола рэхву ён знайшоў на гарышчы. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Настройваць, узнімаць каго‑н. на якія‑н. дзеянні; падбухторваць, баламуціць. [Рыль:] — Я згодзен, толькі не ведаю, што дзядзька надумаўся. — [Талаш:] — Народ збіраць, бухторыць яго на вялікае рушэнне супраць катаў, гвалтаўнікоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмо́р’е, ‑я, н.

Марское ўзбярэжжа, а таксама мора каля берага. Быў ціхі вечар, калі тры падарожнікі падышлі балотам да ўзмор’я. Самуйлёнак. Бацька, стары неапалітанскі рыбак, меў лодку, на якой не столькі рыбачыў, колькі катаў на ўзмор’і турыстаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. Зазнаць, перажыць многа пакут. Зямля Беларусі многа перапакутавала за сваю гісторыю. Але самы вялікі здзек, самую страшную лютасць зазнала яна ад рук фашысцкіх забойцаў і катаў. «Звязда».

2. Перажыўшы што‑н., кончыць пакутаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)