катаржа́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. катаржа́нка катаржа́нкі
Р. катаржа́нкі катаржа́нак
Д. катаржа́нцы катаржа́нкам
В. катаржа́нку катаржа́нак
Т. катаржа́нкай
катаржа́нкаю
катаржа́нкамі
М. катаржа́нцы катаржа́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

катаржа́нка ж. каторжа́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катаржа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да катаржанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катаржа́нін, -а, мн.а́не і (з ліч. 2, 3, 4) -жа́ніны, -жа́н, м.

Чалавек, які адбывае катаргу або які быў на катарзе.

|| ж. катаржа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. катаржа́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каторжа́нка катаржа́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́таржны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да катаргі (у 1 знач.). Катаржныя работы.. Катаржная турма. Катаржныя лагеры.

2. перан. Невыносна цяжкі, пакутлівы (пра жыццё, працу). Мільёны людзей жылі ў краіне. Але не было ніводнага кутка ў ёй, дзе б ад катаржнай працы не стагнаў, не плакаў, не спяваў сумных песень паднявольны чалавек. Каваль. Штогадовыя дзяржаўныя падаткі, паборы і павіннасці ў карысць мясцовай адміністрацыі рабілі жыццё [селяніна] катаржным. Алексютовіч.

3. у знач. наз. ка́таржны, ‑ага, м.; ка́таржная, ‑ай, ж. Уст. Тое, што і катаржанін, катаржанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)