Каталонская школа (у арх. Іспаніі) 5/165
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛО́НСКАЯ ШКО́ЛА жывапісу,
самабытная галіна ісп. маст. культуры ў 14—15 ст. Сфарміравалася на маст. традыцыях у Каталоніі. Вытокі К. ш. ў грубаватых, але поўных жыццёвай выразнасці царк. размалёўках 11—13 ст. раманскага стылю ў спалучэнні з уплывам жывапісу Сіены і Фларэнцыі (размалёўкі Ферэр Басы ў капэле Сан-Мігель манастыра Педральбес у Барселоне, 1346). Майстры К.ш. стваралі заалтарныя абразы (рэтабла), у якіх элементы, што папярэднічалі мастацтву Адраджэння, спалучаліся з устойлівымі прынцыпамі позняй готыкі. Яны адмаўлялі алейны жывапіс, фігуры ў карцінах пісалі тэмперай, узорыстыя залачоныя фоны, німбы, часткі адзення святых і іх атрыбуты выраблялі са стука. Плоскі рэльеф служыў натуральным пераходам ад плоскасных выяў да арнаментальнай пластыкі і скульптур на рэтабла, садзейнічаў арганічнаму сінтэзу жывапісу ў цэласную арх.-дэкар. кампазіцыю. Творам уласцівы вял. ўвага да апрацоўкі жывапіснай паверхні, імкненне да стварэння індывідуальна-партрэтных вобразаў і дакладнага адлюстравання асяроддзя, яркай і жыццярадаснай апавядальнасці. Для К.ш. 14 — пач. 15 ст. характэрны ўплывы італьян. мастацтва: спроба перадачы трохмернасці твараў і фігур, элементаў глыбіннай перспектывы пры захаванні агульнай плоскаснасці пабудовы кампазіцыі (Л.Бараса, Б.Мартарэль, браты Сера і інш.). У сярэдзіне 15 ст. ўзмацніліся нідэрл. ўплывы, што выявілася ў імкненні да большай пачуццёвасці і напружанасці вобразаў, амаль партрэтнай выразнасці характарыстык святых (Х.Уге і інш.). Пасля аб’яднання Іспаніі (1479) К. ш. заняпала.
т. 8, с. 170
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
катало́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Каталоніі, каталонцаў. Каталонскія гарады. Каталонская літаратура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катало́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
катало́нскі |
катало́нская |
катало́нскае |
катало́нскія |
| Р. |
катало́нскага |
катало́нскай катало́нскае |
катало́нскага |
катало́нскіх |
| Д. |
катало́нскаму |
катало́нскай |
катало́нскаму |
катало́нскім |
| В. |
катало́нскі (неадуш.) катало́нскага (адуш.) |
катало́нскую |
катало́нскае |
катало́нскія (неадуш.) катало́нскіх (адуш.) |
| Т. |
катало́нскім |
катало́нскай катало́нскаю |
катало́нскім |
катало́нскімі |
| М. |
катало́нскім |
катало́нскай |
катало́нскім |
катало́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)