катала́за
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
катала́за |
катала́зы |
| Р. |
катала́зы |
катала́з |
| Д. |
катала́зе |
катала́зам |
| В. |
катала́зу |
катала́зы |
| Т. |
катала́зай катала́заю |
катала́замі |
| М. |
катала́зе |
катала́зах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КАТАЛА́ЗА,
фермент класа аксідарэдуктаз, каталізуе рэакцыю раскладання таксічнага для жывых клетак перакісу вадароду на ваду і кісларод. Малекулярная маса 250 000. Прастэтычная група — гем. Знаходзіцца амаль ва ўсіх клетках і тканках аэробных арганізмаў. З аксідазамі амінакіслот ёсць у субклетачных арганоідах — пераксікомах. Вызначэнне актыўнасці К. ў эрытрацытах выкарыстоўваюць для дыягностыкі ў медыцыне.
т. 8, с. 169
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
катала́за
(гр. katallasso = змяняю)
фермент, які расшчапляе перакіс вадароду на ваду і малекулярны кісларод; абараняе арганізм ад атрутнага ўздзеяння перакісу вадароду, што ўтрымліваецца ў ім.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МЯЦЕ́ЛІЦА (Дзмітрый Іванавіч) (н. 2.2.1938, г. Смаленск, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі і біяхіміі. Д-р хім. н. (1976), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі дзярж. ун-т (1961). З 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 1985 заг. лабараторыі). Навук. працы па хім. і ферментатыўнай кінетыцы, даследаванні механізма дзеяння акісляльна-аднаўляльных ферментаў (цытахром Р-450, пераксідаза, каталаза і дэгідрагеназа) і ферментатыўных працэсаў у міцэлярных сістэмах, па імунаферментным аналізе і яго выкарыстанні ў медыцыне.
Тв.:
Активация кислорода ферментными системами. М., 1982;
Моделирование окислительно-восстановительных ферментов. Мн., 1984.
т. 11, с. 83
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)