Касцяні́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Касцяні́
Р. Касцянё́ў
Д. Касцяня́м
В. Касцяні́
Т. Касцяня́мі
М. Касцяня́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Касцяні (в.) 5/507; 9/589 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАГДАНЧУ́К Сяргей Яўхімавіч

(парт. псеўд. Жэнька, Стары; 4.4.1911, в. Касцяні Слонімскага р-на Гродзенскай вобласці — 4.4.1933),

дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Камуніст. ун-т нац. меншасцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1932). У 1927 сакратар Слонімскага акр. к-та КСМЗБ. Няраз быў арыштаваны. У 1928 эмігрыраваў у СССР. З 1932 зноў на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, сакратар Брэсцкага акр. к-та КПЗБ. Узначальваў забастоўку лесарубаў і возчыкаў лесу на Пружаншчыне (9.12.1932 — лют. 1933). Схоплены і закатаваны паліцыяй. У пас. Мухавец Брэсцкага р-на яму пастаўлены помнік.

т. 2, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)