Касцю́шкава

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Касцю́шкава
Р. Касцю́шкава
Д. Касцю́шкаву
В. Касцю́шкава
Т. Касцю́шкавам
М. Касцю́шкаве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВЫСО́ЦКІ (Wysocki) Уладзіслаў

(1908 — 12.10.1943),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943). Паляк. З мая 1943 у Польскай дывізіі імя Т.Касцюшкі. Вызначыўся ў баях каля в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл.: на адказным участку наступлення батальён пад камандаваннем капітана Высоцкага авалодаў апорным вузлом супраціўлення гітлераўцаў, уклініўся ў 2-ю лінію абароны ворага каля в. Трагубава (цяпер в. Касцюшкава). Загінуў у гэтым баі.

т. 4, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)