касцюме́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. касцюме́рны касцюме́рная касцюме́рнае касцюме́рныя
Р. касцюме́рнага касцюме́рнай
касцюме́рнае
касцюме́рнага касцюме́рных
Д. касцюме́рнаму касцюме́рнай касцюме́рнаму касцюме́рным
В. касцюме́рны (неадуш.)
касцюме́рнага (адуш.)
касцюме́рную касцюме́рнае касцюме́рныя (неадуш.)
касцюме́рных (адуш.)
Т. касцюме́рным касцюме́рнай
касцюме́рнаю
касцюме́рным касцюме́рнымі
М. касцюме́рным касцюме́рнай касцюме́рным касцюме́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

касцюме́рны костюме́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касцюме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэатральных і маскарадных касцюмаў, звязаны з іх падрыхтоўкай і захоўваннем. Касцюмерны магазін.

2. у знач. наз. касцюме́рная, ‑ай, ж. Памяшканне для захоўвання тэатральных касцюмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касцюме́рны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да тэатральных і маскарадных касцюмаў, звязаны з іх вырабам, падрыхтоўкай і захоўваннем.

Касцюмерная майстэрня.

2. у знач. наз. касцюме́рная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Аддзел у тэатры, дзе захоўваюцца касцюмы, ці майстэрня, дзе яны рыхтуюцца.

Атрымаць касцюм у касцюмернай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

костюме́рный касцюме́рны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ ВЯЛІ́КІ ТЭА́ТР О́ПЕРЫ І БАЛЕ́ТА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ»,

творчае аб’яднанне. Створана ў 1996 у Мінску ў выніку пераўтварэння Дзярж. акадэмічнага Вял. т-ра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Уключае Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь, Мастацка-эксперым. тэатр. камбінат г. Мінска. У складзе аб’яднання таксама сімф. і сцэн. аркестры (больш за 140 музыкантаў; гал. дырыжор А.​Анісімаў, дырыжоры М.​Калядка, Л.​Лях, Г.​Праватораў, В.​Чарнуха, А.​Галанаў, М.​Сінькевіч), міманс, Нац. тэатр.-канцэртнае аб’яднанне «Беларуская капэла», маст.-пастановачная служба (службы машынна-дэкарацыйная, асвятлення і афармлення спектакляў, мех. абсталявання, цэхі касцюмерны, грымёрны, рэквізіту), тэхн. і дапаможныя службы. Асн. задачы аб’яднання: стварэнне неабходных умоў для творчай дзейнасці т-раў оперы і балета, адраджэнне і развіццё бел. нац. опернага і балетнага мастацтва, садзейнічанне далучэнню насельніцтва да нац. і сусв. опернай і балетнай спадчыны, фарміраванне агульнаеўрап. культ. прасторы, падрыхтоўка спецыялістаў опернага і балетнага жанраў. Дырэктар аб’яднання А.​Кірыенка.

Працуе ў будынку б. Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР (1936—37; арх. І.​Лангбард). Будынак быў задуманы як універсальны са звышмеханізаванай сцэнай і глядзельнай залай на 3 тыс. месцаў. Адкрыты ў 1939. Асн. кампазіцыю ствараюць размешчаныя адзін над адным 3 цыліндрычныя аб’ёмы рознага дыяметра і вышыні, да якіх з тылу прылягае развітая сцэн. каробка і дапаможныя памяшканні. Адзіны рытм і прафілёўка верт. чляненняў надаюць будынку цэласны характар і маштабнасць. Ядро т-ра спачатку ўтварала глядзельная зала на 1500 месцаў — амфітэатр з балконам, якую паўкальцом абкружалі на 1-м паверсе вестыбюль з гардэробамі, на 2-м — прасторныя фае. У гады Вял. Айч. вайны т-р пашкоджаны. Адноўлены ў 1948 паводле праекта аўтара. Глядзельная зала рэканструявана па традыц. яруснай сістэме з месцамі на 1200 гледачоў у партэры і 3 неглыбокіх ярусах. У афармленні вестыбюляў, фае і глядзельнай залы выкарыстаны скульптура і маст. ляпныя дэталі. У 1967 т-р тэхнічна пераабсталяваны, у 1978 значна зменена афармленне інтэр’ераў. Вонкавае аблічча будынка амаль цалкам захавана, толькі на пач. 1960-х г. плоскія пакрыцці заменены нахільнымі дахамі, што адбілася на сілуэтным вырашэнні. Будынак арганічна ўваходзіць у сістэму ансамбляў цэнтра Мінска.

Т.​У.​Аляксандрава, А.​А.​Воінаў (архітэктура).

Будынак «Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь».

т. 11, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)