касцюме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па тэатральных касцюмах; работнік касцюмернай.

|| ж. касцюме́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцюме́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. касцюме́р касцюме́ры
Р. касцюме́ра касцюме́раў
Д. касцюме́ру касцюме́рам
В. касцюме́ра касцюме́раў
Т. касцюме́рам касцюме́рамі
М. касцюме́ру касцюме́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

касцюме́р м., театр. костюме́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касцюме́р, ‑а, м.

Работнік тэатра, які падрыхтоўвае касцюмы для спектакля. Касцюмеры прасуюць, чысцяць і разносяць па акцёрскіх пакоях вопратку. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касцюме́р м. тэатр. Gewndmeister m -s, -;

маста́к-касцюме́р Kostümbildner m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

касцюме́р

(фр. costumier)

работнік тэатра, які рыхтуе касцюмы да спектакля і дапамагае акцёру апранацца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

костюме́р театр. касцюме́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касцюме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да касцюмер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kostiumer

м. тэатр. касцюмер

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МАНА́ЕЎ (Віктар Сяргеевіч) (н. 7.8.1958, Мінск),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1980). Працуе ў Нац. акад. т-ры імя Я.​Купалы. Выканаўца лірычных, драм., трагікамедыйных роляў. Мастацтва М. адметнае шчырасцю, арганічнасцю, вытанчанай пластыкай, вострай гратэскнай формай у спалучэнні з глыбокім спасціжэннем псіхалогіі сцэн. характару, імправізацыйнасцю. Найб. значныя ролі: Адуванчык («Радавыя» А.​Дударава, Дзярж. прэмія СССР 1985), Мікіта Зносак («Тутэйшыя» Я.​Купалы, Дзярж. прэмія Беларусі 1992), Норман («Касцюмер» Р.​Харвуда), Гаральд («Гаральд і Мод» К.​Хігінса і Ж.-К.​Кар’ера), Іван («Арт» Я.​Рэзы ў Малым т-ры). З інш. роляў: Мікіта («Ажаніцца — не журыцца» паводле Далецкіх і М.​Чарота), Ян Губач («Ідылія» В.​Дуніна-Марцінкевіча), Арыэль («Бура» У.​Шэкспіра), Валерыо («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Валер, Пурсаньяк («Тарцюф», «Нежанаты мнагажэнец, або Залёты лана дэ Пурсаньяка» Мальера), Жадаў («Даходнае месца» А.​Астроўскага), Фядоцік («Тры сястры» А.​Чэхава), Юрка («Характары» паводле В.​Шукшына), Генрых («Дракон» Я.​Шварца), Фёдар («Памінальная малітва» Р.​Горына паводле Шолам-Алейхема), Апаліён («Ромул Вялікі» Ф.​Дзюрэнмата), Ён («Кантрабас» П.​Зюскінда ў Мінскім т-ры пад кіраўніцтвам Р.​Таліпава). Здымаецца ў кіно і на тэлебачанні: «Людзі на балоце», «Давай пажэнімся», «Чужая бацькаўшчына», «Ідзі і глядзі» і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.

Т.​Я.​Гаробчанка.

В.С.Манаеў.
В.Манаеў у ролі Нормана.

т. 10, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)