касты́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. касты́льскі касты́льская касты́льскае касты́льскія
Р. касты́льскага касты́льскай
касты́льскае
касты́льскага касты́льскіх
Д. касты́льскаму касты́льскай касты́льскаму касты́льскім
В. касты́льскі (неадуш.)
касты́льскага (адуш.)
касты́льскую касты́льскае касты́льскія (неадуш.)
касты́льскіх (адуш.)
Т. касты́льскім касты́льскай
касты́льскаю
касты́льскім касты́льскімі
М. касты́льскім касты́льскай касты́льскім касты́льскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

касти́льский касты́льскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Castilian

[kæˈstɪliən]

1.

adj.

касты́льскі

2.

n.

1)

а) гішпа́нская мо́ва

б) касты́льскі дыяле́кт

2) касты́лец -ьца m., кастылі́йка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АЛЬФО́НС V, Афонсу (Affonso) Афрыканскі (15.1.1432, г. Сінтра — 28.8.1481),

кароль Партугаліі [1438—81]. З Авіскай дынастыі. Да 1448 правіў пад рэгенцтвам маці Леаноры дэ Арагон. За захоп у 1458—71 шэрагу паўн.-афр. тэрыторый (Алькасар, Касабланка, Арсіла, Танжэр) атрымаў мянушку Афрыканскі. У 1474—79 беспаспяхова змагаўся за кастыльскі прастол. Працягваў даследчыя экспедыцыі свайго дзядзькі Генрыха Мараплаўца ў Афрыку.

т. 1, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІСПА́НСКАЯ МО́ВА,

адна з раманскіх моў (ібера-раманская падгрупа). Афіц. мова Іспаніі, большасці краін Паўд. і Цэнтр. Амерыкі, Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея. Пашырана таксама ў Марока, на Філіпінах. Адна з 6 афіц. моў ААН. І.м. стала развівацца з нар. латыні, якая замацавалася на Пірэнеях у 3—2-м ст. да н.э. ў выніку рым. каланізацыі. Мае 2 асн. групы дыялектаў: паўн. (кастыльскі, арагонскі, леонскі) і паўд. (андалузскі дыялект з некалькімі разнавіднасцямі). Асн. фанет. рысы: у націскным і ненаціскным становішчы ўсе 5 галосных вымаўляюцца выразна, шматлікія дыфтонгі і трыфтонгі ўтвараюцца шляхам спалучэння моцных галосных са слабымі, націск звычайна на апошнім або перадапошнім складзе. Назоўнікі і прыметнікі не скланяюцца, вял. колькасць марфал. і аналіт. форм дзеяслова. Лексіка І.м. пераважна з нар. латыні. У слоўнікавым складзе шмат германізмаў, галіцызмаў, арабізмаў. Першыя пісьмовыя помнікі адносяцца да 12 ст. Літ. мова на аснове кастыльскага дыялекту. Пісьменства на аснове лацініцы.

Літ.:

Васильева-Шведе О.К., Степанов Г.В. Теоретическая грамматика испанского языка: Морфология и синтаксис частей речи. 2 изд. М., 1980;

Іх жа. Теоретическая грамматика испанского языка: Синтаксис предложения. М., 1981.

У.​В.​Макараў.

т. 7, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ПЕ́СНЯ ПРА МАЙГО́ СІ́ДА»

(«El cantar de Mío Cid»),

помнік іспанскага гераічнага эпасу. Створаны каля 1140, дайшоў у адзіным няпоўным запісе 1307 (апубл. 1779). Гіст. аснову паэмы склалі падзеі Рэканкісты — барацьба іспанцаў з арабамі, якія захапілі Пірэнеі. Гал. герой — доблесны і мудры Сід (ад араб. сеід пан), гіст. прататыпам якога стаў кастыльскі военачальнік Радрыга Дыяс дэ Бівар, празваны Кампеадорам (воінам). У ідэалізаваным вобразе Сіда ўвасобіліся характэрныя рысы змагара за вызваленне радзімы ад маўраў, вернага каралю васала, абаронцы народа ад уціску феад. знаці. Дэмакратызм і народнасць «Песні...» выявіліся ў разнастайнасці яе тэматыкі (паліт., ваен., быт., сямейнай), адсутнасці гіпербалізацыі ў адлюстраванні людзей і падзей, выразнай і яркай мове, блізкай да народнай. Помнік значна паўплываў на далейшае развіццё ісп. л-ры. Вобраз Сіда знайшоў адлюстраванне ў творах П.​Карнеля, М.​Мачада-і-Руіса, навук. працах І.​Гердэра.

Публ.:

Рус. пер. — Песнь о Роланде;

Коронование Людовика;

Нимская телега;

Песнь о Сиде;

Романсеро. М., 1976.

Літ.:

Смирнов А.А. Испанский героический эпос // История зарубежной литературы. 3 изд. М., 1978.

Т.​У.​Кавалёва.

т. 12, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)