кастанье́ты, -нье́т, адз. -а, -ы, ж.

Ударны музычны інструмент — дзве злучаныя між сабой драўляныя ці пластмасавыя пласцінкі, якімі рытмічна пастукваюць, надзеўшы на пальцы.

|| прым. кастанье́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастанье́ты, -е́т и -таў (ед. кастанье́та ж.) кастанье́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кастанье́ты мн. кастанье́ты, -нье́т, ед. кастанье́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кастаньеты 5/499; 7/310

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кастанье́ты, ‑ньет; адз. кастаньета, ‑ы, ДМ ‑ньеце, ж.

Ударны музычны інструмент іспанцаў з дзвюх злучаных між сабой пластмасавых або драўляных пласцінак, якімі рытмічна пастукваюць, надзеўшы на пальцы. Я раптам пачуў перастук кастаньет І звон задуменны гітары. Панчанка.

[Ісп. castañetas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАСТАНЬЕ́ТЫ (ісп. castanetas ад лац. castanea каштан),

ударны муз. інструмент. Найб. пашыраны ў Іспаніі, а таксама ў Паўд. Італіі і краінах Лац. Амерыкі. Складаюцца з 2 пар (бо́льшая для левай рукі) драўляных ці пластмасавых пласцінак у форме ракавін, змацаваных папарна шнурком, пад які прасоўваюць вял. палец так, каб К. злучаліся асновамі, а канцы іх крыху разыходзіліся. Гук атрымліваюць ударамі ракавін адна аб адну з дапамогай інш. пальцаў. Правай рукой выконваюць рытмічны малюнак, левай — яго апорныя долі. Выкарыстоўваюць К. для суправаджэння танцаў. У еўрап. сімф. аркестрах выкарыстоўваюць аркестравыя К., замацаваныя папарна на канцах спец. дзяржання, пры лёгкім патрэсванні якога здабываецца гук.

т. 8, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кастанье́ты

(ісп. castanetas, ад лац. castanea = каштан)

музычны інструмент з дзвюх драўляных пласцінак, якімі рытмічна пастукваюць у час танца, надзеўшы на пальцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кастанье́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кастанье́та кастанье́ты
Р. кастанье́ты кастанье́т
Д. кастанье́це кастанье́там
В. кастанье́ту кастанье́ты
Т. кастанье́тай
кастанье́таю
кастанье́тамі
М. кастанье́це кастанье́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

castanets [ˌkæstəˈnets] n. pl. кастанье́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

kastaniety

кастаньеты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)