Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ка́ста, -ы, ДМ ка́сце, мн. -ы, каст і -аў, ж.
1. У краінах Усходу: грамадская група, адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў.
К. брахманаў.
2.перан. Замкнутая грамадская групоўка, якая ахоўвае сваю адасобленасць і свае саслоўныя і групавыя прывілеі (неадабр.).
|| прым.ка́ставы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́стака́ста, -ты ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́стаж., прям., перен.ка́ста
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́ста, ‑ы, ДМ ‑касце, ж.
1. У Індыі і некаторых іншых краінах Усходу — грамадская група, строга адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў. Каста брамінаў.
2.перан. Замкнутая грамадская групоўка, якая строга ахоўвае сваю адасобленасць і свае саслоўныя або групавыя прывілеі. Дваранская каста.
[Партуг. casta — род, пакаленне ад лац. castus — чысты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́стаж Káste f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
каста
Том: 37, старонка: 409.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Ка́ста1 ’каста’ (ТСБМ). Рус.ка́ста, укр.ка́ста. Паводле Фасмера, 2, 207, запазычанне з зах.-еўрап. моў. Праз мовы-пасрэднікі, ням. (Kaste) або франц. (caste), слова ўзята з парт.casta ’парода; паходжанне’, першапачаткова ’чыстая парода’. У аснове ляжыць лац.castus ’чысты’. Шанскі (2, К, 86) удакладняе, што ў рус. мове (якая, дарэчы, можа быць пасрэднікам для бел.) ка́ста з’явілася ў канцы XVIII ст. Упершыню фіксуецца ў рус. слоўніку Яноўскага 1803 г. са значэннем ’грамадская групоўка ў Індыі’, агульнае значэнне ўстанаўліваецца з 1847 г. (яно фіксуецца ў Слоўніку АН; гл. Шанскі, там жа).
Кас́та2 ’яслі, драбіны’ (Сл. паўн.-зах.). Слова ўжываецца таксама ў мн. ліку (напр., сена кладуць у касты). Паводле Сл. паўн.-зах., 2, 433, запазычанне непасрэдна з літ.kāstė ’тс’, якое, у сваю чаргу, было ўзята з ням.Kasten ’тс’. Можна пагадзіцца з прапанаванай этымалогіяй (< ням.) у агульных рысах. Ням. форма Kasten не зусім дакладна адпавядае літ.kāstė. Таму, як можна меркаваць, непасрэднай крыніцай для літ. слова было іншае ням. слова. Маецца на ўвазе не сучасная ням. мова, а нейкія формы с.-ням. паходжання. Такія сапраўды ёсць (параўн. kaste ’тс’; форма гэта сустракаецца і ў сучасных ням. дыялектах). З ням. крыніцы ўзята і лат.kaste. Гл. Клюге, 356.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́ста
(парт. casta = род, пакаленне, ад лац. castus = чысты)
1) грамадская група людзей у некаторых краінах Усходу, адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў (напр. к. жрацоў);
2) перан. замкнутая грамадская групоўка, якая ахоўвае свае інтарэсы і адасобленасць (напр. акцёрская к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)