касе́цкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
касе́цкі |
касе́цкая |
касе́цкае |
касе́цкія |
| Р. |
касе́цкага |
касе́цкай касе́цкае |
касе́цкага |
касе́цкіх |
| Д. |
касе́цкаму |
касе́цкай |
касе́цкаму |
касе́цкім |
| В. |
касе́цкі (неадуш.) касе́цкага (адуш.) |
касе́цкую |
касе́цкае |
касе́цкія (неадуш.) касе́цкіх (адуш.) |
| Т. |
касе́цкім |
касе́цкай касе́цкаю |
касе́цкім |
касе́цкімі |
| М. |
касе́цкім |
касе́цкай |
касе́цкім |
касе́цкіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
касе́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да касца, належыць яму. Касецкія прылады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЙДАНАЎСКІ БОЙ 1812 Адбыўся каля мястэчка Койданава (цяпер г. Дзяржынск Мінскай вобл.) на дарозе Нясвіж—Мінск паміж рус. корпусам К.В.Ламберта і франц.-польск. атрадам Ф.К.Касецкага 15 ліст. ў вайну 1812. Пад націскам намнога большых рус. сіл франц.-польск. войскі пачалі адступаць у напрамку Мінска, але былі акружаны і прымушаны здацца. Касецкі страціў пад Койданавам каля 3 тыс. чал. палоннымі, а за 2 дні (13 ліст. каля Нова-Свержаня і 15 ліст. каля Койданава) больш за 1 тыс. чал. забітымі, 65 афіцэраў і 3870 чал. ніжніх чыноў палоннымі. Разам з Касецкім у Мінск прарваліся паводле адных звестак 500 чал., паводле другіх — каля 100 чал. У выніку К.б. быў адкрыты шлях 3-й Зах. арміі П.В.Чычагова на Мінск і Барысаў. Пасля страты 16 ліст. Мінска, Напалеон вымушаны быў адступаць па разбуранай раней дарозе на Вільню.
Ш.І.Бекцінееў.
т. 8, с. 378
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)