КАР’Е́РНАЕ ПО́ЛЕ,

плошчы радовішчаў карысных выкапняў з масівам покрыўных і змяшчальных пустых парод, якія адводзяцца для адкрытай (кар’ернай) распрацоўкі. На тэр. Беларусі К. п. прызначаюцца пераважна для здабычы гліны, пяску, пясчана-жвіровага матэрыялу, карбанатнай сыравіны. Пасля выпрацоўкі кар’ераў на месцы К.п. праводзіцца рэкультывацыя зямель з мэтай вырашэння задач аховы прыроды і выкарыстання парушаных зямель у гасп. абароце.

т. 8, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кар’е́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кар’е́рны кар’е́рная кар’е́рнае кар’е́рныя
Р. кар’е́рнага кар’е́рнай
кар’е́рнае
кар’е́рнага кар’е́рных
Д. кар’е́рнаму кар’е́рнай кар’е́рнаму кар’е́рным
В. кар’е́рны (неадуш.)
кар’е́рнага (адуш.)
кар’е́рную кар’е́рнае кар’е́рныя (неадуш.)
кар’е́рных (адуш.)
Т. кар’е́рным кар’е́рнай
кар’е́рнаю
кар’е́рным кар’е́рнымі
М. кар’е́рным кар’е́рнай кар’е́рным кар’е́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)