карэ́ктнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. карэ́ктнасць
Р. карэ́ктнасці
Д. карэ́ктнасці
В. карэ́ктнасць
Т. карэ́ктнасцю
М. карэ́ктнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карэ́ктнасць ж. корре́ктность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карэ́ктнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць карэктнага. Карэктнасць у абыходжанні са старэйшымі. // Карэктныя паводзіны. Вылучацца карэктнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРЭ́КТНАСЦЬ (ад лац. correctus выпраўлены, палепшаны),

1) тактоўнасць у абыходжанні з людзьмі, ветлівасць (часта ў значэнні «падкрэсленая ветлівасць»), пачцівасць, далікатнасць.

2) Дакладнасць, правільнасць, выразнасць (напр., К. аргументацыі, доказаў, К. перакладу).

т. 8, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карэ́ктнасць ж. Korréktheit f -; Wóhlanständigkeit f - (прыстойнасць); Zurückhaltung f - (стрыманасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

карэ́ктны, -ая, -ае.

Ветлівы, тактычны, далікатны.

Карэктная заўвага.

Карэктна (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. карэ́ктнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

корре́ктность карэ́ктнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

джэнтльме́нства, ‑а, н.

Паводзіны джэнтльмена; карэктнасць, элегантнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

political correctness [pəˌlɪtklkəˈrektnəs] n. паліты́чная карэ́ктнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

correctness [kəˈrektnəs] n.

1. пра́вільнасць, слу́шнасць, дакла́днасць

2. карэ́ктнасць, добрапрысто́йнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)