Карэйскае пісьмо 5/470

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЭ́ЙСКАЕ ПІСЬМО́,

фанетычнае літарна-складовае пісьмо для запісу тэкстаў на карэйскай мове. З першых стагоддзяў н.э. да канца 19 ст. асн. афіц. пісьмом было кітайскае пісьмо. Стварэнне К.п. датуецца 1444 і прыпісваецца правіцелю Седжону і групе прыдворных вучоных. Эдыктам Седжона «Хунмін чаным» («Настаўленне народу аб правільным вымаўленні», 1446) быў уведзены кар. алфавіт з 28 літар для уніфікацыі чытання кіт. іерогліфаў і запісу кар. мовы. З 2-й пал. 15 ст. ўзнікла змешанае (кіт.-кар.) пісьмо (знамянальныя словы пісаліся іерогліфамі, службовыя словы і грамат. паказальнікі — кар. літарамі). З 1949 у КНДР ужываецца толькі К.п., у Паўд. Карэі — змешанае. У сучасным кар. алфавіце 40 графем (24 простыя і 16 складаных). Літары камбінуюцца ў графічныя склады (лігатуры) у выглядзе квадратаў. Мінім. склад — «нямая» літара ў выглядзе кружка і літара для галоснай. Кірунак радка зверху ўніз і справа налева (кіт. тып), пашыраны і запіс тэксту злева направа і зверху ўніз (еўрап. тып). Асн. прынцып арфаграфіі (пасля рэформы 1933) — этымолага-марфал., у Паўд. Карэі з 1989 тэндэнцыя да фанет. напісання.

Літ.:

Хунмин чоным («Наставление народу о правильном произношении»). М., 1979.

Да арт. Карэйскае пісьмо. Карэйскі алфавіт.

т. 8, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Савецка-карэйскае (КНДР) пагадненне пра эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва 1949 5/480

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

карэ́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карэ́йскі карэ́йская карэ́йскае карэ́йскія
Р. карэ́йскага карэ́йскай
карэ́йскае
карэ́йскага карэ́йскіх
Д. карэ́йскаму карэ́йскай карэ́йскаму карэ́йскім
В. карэ́йскі (неадуш.)
карэ́йскага (адуш.)
карэ́йскую карэ́йскае карэ́йскія (неадуш.)
карэ́йскіх (адуш.)
Т. карэ́йскім карэ́йскай
карэ́йскаю
карэ́йскім карэ́йскімі
М. карэ́йскім карэ́йскай карэ́йскім карэ́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кіта́йска-карэ́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кіта́йска-карэ́йскі кіта́йска-карэ́йская кіта́йска-карэ́йскае кіта́йска-карэ́йскія
Р. кіта́йска-карэ́йскага кіта́йска-карэ́йскай
кіта́йска-карэ́йскае
кіта́йска-карэ́йскага кіта́йска-карэ́йскіх
Д. кіта́йска-карэ́йскаму кіта́йска-карэ́йскай кіта́йска-карэ́йскаму кіта́йска-карэ́йскім
В. кіта́йска-карэ́йскі (неадуш.)
кіта́йска-карэ́йскага (адуш.)
кіта́йска-карэ́йскую кіта́йска-карэ́йскае кіта́йска-карэ́йскія (неадуш.)
кіта́йска-карэ́йскіх (адуш.)
Т. кіта́йска-карэ́йскім кіта́йска-карэ́йскай
кіта́йска-карэ́йскаю
кіта́йска-карэ́йскім кіта́йска-карэ́йскімі
М. кіта́йска-карэ́йскім кіта́йска-карэ́йскай кіта́йска-карэ́йскім кіта́йска-карэ́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кунмун, гл. Карэйскае пісьмо

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Хангыл, гл. Карэйскае пісьмо

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЭ́ЙСКАЯ МО́ВА,

мова карэйцаў, верагодна, адна з алтайскіх моў. Пашырана ў Карэі (КНДР, Рэспубліка Карэя), Кітаі (Яньбянь — Кар. аўт. акр.), Японіі, ЗША, таксама ва Узбекістане, Казахстане, Рас. Федэрацыі і інш. Мае 6 дыялектаў; паўн.-ўсх, паўн.-зах., цэнтр., паўд.-ўсх., паўд.-зах., дыялект в-ва Чэджудо.

К.м. аглюцінатыўная (з элементамі фузіі).

У фанетыцы перавага галосных і дыфтонгаў, наяўнасць 3 радоў шумных зычных, націск сілавы або музычны; у марфалогіі адсутнасць асабовых форм дзеяслова, адносных займеннікаў, катэгорыі грамат. роду, наяўнасць развітога разраду прэдыкатываў; у сінтаксісе шырокае ўжыванне дзеепрыметнікаў, дзеепрыслоўяў, інфінітываў, прэпазіцыя залежных слоў, адсутнасць дапасавання. Шмат запазычанняў з санскрыту, кіт., яп., манг., а таксама з рус., англ. і інш. еўрап. моў. Першыя кар. эпіграфічныя помнікі на ханмуне датуюцца пач. 5 ст. (гл. Кітайскае пісьмо). З сярэдзіны 15 ст. развіваецца літ. К.м. (гл. Карэйскае пісьмо).

Літ.:

Мазур Ю.Н. Корейский язык. М., 1960.

т. 8, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)