Карычнае дрэва 3/163, 188; 5/419, 469, 470

- » - цэйлонскае 5/470 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЫ́ЧНАЕ ДРЭ́ВА,

трапічныя дрэвы з роду карычнік (Cinnamomum) сям. лаўровых, з кары якіх вырабляюць карыцу. Найб. каштоўныя 2 віды К.д.: цэйлонскае (C. zeylanicum) і кітайскае (C. cassia, C. aromaticum), якія культывуюць у Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, Паўд. Амерыцы, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.

Вечназялёныя дрэвы або вял. кусты. Лісце скурыстае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя ці белаватыя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — ягада. Выкарыстоўваецца ў буд-ве (драўніна), медыцыне, харч. прам-сці, парфумерыі.

т. 8, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кары́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кары́чны кары́чная кары́чнае кары́чныя
Р. кары́чнага кары́чнай
кары́чнае
кары́чнага кары́чных
Д. кары́чнаму кары́чнай кары́чнаму кары́чным
В. кары́чны (неадуш.)
кары́чнага (адуш.)
кары́чную кары́чнае кары́чныя (неадуш.)
кары́чных (адуш.)
Т. кары́чным кары́чнай
кары́чнаю
кары́чным кары́чнымі
М. кары́чным кары́чнай кары́чным кары́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кары́чны, ‑ая, ‑ае.

1. У складзе назваў некаторых трапічных дрэў сямейства лаўровых. Карычнае дрэва.

2. Які здабываецца, атрымліваецца з карыцы ​2. Карычная кіслага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВОСТРАПРЫПРА́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

расліны, якія назапашваюць у розных органах пахучыя вострасмакавыя рэчывы (эфірны алей, гліказіды, таніны, алкалоіды, фітанцыды) і ўжываюцца як прыправа. Вядома каля 150 відаў, пашыраных ва ўсім свеце, асабліва ў паўд. шыротах. Найб. значэнне сярод трапічных вострапрыпраўных раслін маюць гваздзіковае дрэва, карычнае дрэва, мускатнік, кардамон, імбір, перац струкавы. На Беларусі культывуюцца каля 30 відаў, у т. л. аніс звычайны, гарчыца белая, ісоп лекавы, каляндра пасяўная, крэс-салата, кмен звычайны, хрэн звычайны, розныя віды цыбулі, часнок, меліса лекавая, мята перцавая, кроп пахучы і інш.

т. 4, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)