Карчы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Карчы́
Р. Карчо́ў
Д. Карча́м
В. Карчы́
Т. Карча́мі
М. Карча́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Карчы (в., Верхнядзвінскі р-н) 8/663

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Карчы́ ’кусты, хмызняк, зараснік’ (Жыв. сл.) у значэнні Nomina collectiva.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́рч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́рч карчы́
Р. карча́ карчо́ў
Д. карчу́ карча́м
В. ко́рч карчы́
Т. карчо́м карча́мі
М. карчы́ карча́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карчэ́ўе, -я, н., зб.

Карчы, пні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

корч, карча́, мн. карчы́, карчо́ў, м.

1. Пень, вывернуты з зямлі з карэннем.

Сабраць карчы ў кучы.

2. Куст бульбы, цыбулі, вывернуты з зямлі (разм.).

Выкапаць два карчы бульбы.

|| памянш. ко́рчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павываро́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Вывернуць усё, многае.

П. навалачкі.

П. карчы.

Ураган павыварочваў дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАЙРАМУ́КАВА (Халімат) (сапр. Кубанава Халімат Башчыеўна;нарадзіўся 15.8.1917, аул Курзук, Карачаева-Чэркесія),

карачаеўская пісьменніца. Аўтар зб-каў вершаў «Люблю жыццё я» (1957), «Любімыя горы» (1959), «Дабро» (1977), аповесцяў «Сям’я Карчы» (1962), «Вечныя коннікі» (1977), раманаў «Гады і горы» (1964), «Ранішняя зорка» (1974) і інш. пра гісторыю і сучаснае жыццё свайго народа. На карачаеўскую мову пераклала вершы і паэмы Я.​Купалы.

т. 2, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБРАСТА́ННІ, перыфітон,

сукупнасць водных арганізмаў, якія пасяляюцца на штучных (днішчы суднаў, буі, збудаванні на па́лях, трубаправоды, прычалы) і прыродных (камяні, карчы, вышэйшыя водныя расліны і інш.) цвёрдых субстратах. Складаюцца з бактэрый, грыбоў, прасцейшых, водарасцяў, чарвей, імшанак, малюскаў, губак. З’яўляюцца прыродным біяфільтрам, індыкатарам якасці вады, прадуцэнтам арган. рэчываў, кармавой базай і сховішчам для водных жывёл. Прыносяць вял. страты засмечваннем водазабіральных адтулін, трубаправодаў, памяншаюць скорасць руху суднаў і г.д.

т. 1, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Карчако́п ’работнік, які капае карчы’ (КЭС, лаг.). Этымалогія гэтага складанага слова празрыстая, да корч (гл.) і капа́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)