карчава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карчава́льны карчава́льная карчава́льнае карчава́льныя
Р. карчава́льнага карчава́льнай
карчава́льнае
карчава́льнага карчава́льных
Д. карчава́льнаму карчава́льнай карчава́льнаму карчава́льным
В. карчава́льны (неадуш.)
карчава́льнага (адуш.)
карчава́льную карчава́льнае карчава́льныя (неадуш.)
карчава́льных (адуш.)
Т. карчава́льным карчава́льнай
карчава́льнаю
карчава́льным карчава́льнымі
М. карчава́льным карчава́льнай карчава́льным карчава́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карчава́льны корчева́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карчава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карчавання. Карчавальныя работы. // Прызначаны для карчавання. Карчавальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карчава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; -чава́ны; незак., што.

Выкопваць з карэннем.

К. пні.

|| наз. карчава́нне, -я, н.

|| прым. карчава́льны, -ая, -ае (спец.).

Карчавальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

корчева́льный карчава́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРЧАВА́ЛЬНЫЯ МАШЫ́НЫ,

трактары і аднакаўшовыя экскаватары са спец. абсталяваннем і прыстасаваннямі для выдалення пнёў, дрэў, камянёў і хмызняку. Выкарыстоўваюцца пры асваенні новых зямель, расчыстцы трас у меліярац. і дарожным буд-ве.

Выпускаюцца: карчавальнікі з пярэдняй і задняй навескай рабочага органа (рамы з рухомымі і нерухомымі ікламі ці зубамі) або з прычапным карчавальным ротарам; карчавальнікі-збіральнікі з навясным абсталяваннем на гусенічны трактар (рамай з адвалам і ікламі, механізмам падрэзкі каранёў) для карчавання, зграбання і пагрузкі ў трансп. сродкі пнёў, камянёў, хмызняку пры выкананні буд. і культуртэхнічных работ; карчавальныя бароны — навясныя рамы са здымнымі карчавальнымі зубамі для карчавання пнёў, хмызняку і драбналесся; карчавальныя агрэгаты ў складзе карчавальніка, карчавальнай бараны і кустовых грабель або асобнага агрэгата з вібрацыйным рабочым органам для карчавання хмызняку і драбналесся, асобных пнёў і дрэў і зграбання іх у валкі. Гл. таксама Каменяўборачныя машыны, Кустарэз.

І.​І.​Леановіч.

Карчавальныя машыны: акарчавальны агрэгат (1 — карчавальнік, 2 — трактар, 3 — гідрацыліндр кіравання карчавальнай бараной 4); б — карчавальнік-збіральнік (1 — карчавальнае прыстасаванне з клыкамі; 2, 3, 5, 6 — гідрацыліндры; 4 — трактар; 7 — механізм падрэзкі каранёў).

т. 8, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)