карту́з, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Мужчынскі галаўны ўбор з аколышкам і цвёрдым казырком.

|| прым. карту́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карту́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. карту́з картузы́
Р. картуза́ картузо́ў
Д. картузу́ картуза́м
В. карту́з картузы́
Т. картузо́м картуза́мі
М. картузе́ картуза́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

карту́з, -за́ м. карту́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карту́з м.

1. (головной убор) ша́пка, -кі ж.; карту́з, -за́ м.;

2. (бумажный мешок) уст. мяшо́к, -шка́ м., паке́т, -та м.;

3. воен., ист. карту́з, -за́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карту́з, ‑а, м.

Мужчынскі галаўны ўбор з аколышкам і цвёрдым казырком. На ім [Вінцуку] белая вышываная кашуля і чорны пінжак. На галаве новы картуз. В. Вольскі. Дзед дастаў з гары парыжэлыя ад часу боты, адшукаў нейкі старамодны картуз і прыняў паўваенны выгляд. Шчарбатаў.

[Гал. kardoes.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карту́з

т. 8, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карту́з

(с.-н.-ням. kartuse, ад фр. cartouche)

1) мужчынская шапка з аколышкам і казырком;

2) мяшочак для парахавога снараднага зарада.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Карту́з ’шапка з казырком’. З н.-ням. kartûse (< франц. cartouche < італ. cartoccio), нямецкае слова значыла таксама ’папяровы мяшочак з табакай’. Параўн. наступнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карту́з-Бяро́за

т. 8, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тры́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трыпу, зроблены з трыпу. Трыпавы картуз. Трыпавая абіўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)