Карта́к ’мужчына без рук’ (Жд. 3). Калі да A-örfa/ro(запазычанне з польскай мовы), тады сюды ж польск. karcić ’біць, караць’, балг. къртя ’вырываю, аддзяляю’, серб.-харв. кртипімучыць, ламаць, крышыць’ (прасл. къгий). Апафапічны варыянт ког(ъ (гл. кароткі). Бел. картак зыходзіць да *kbrtakъ з суфіксам ‑akъ, які рэгулярна дае вытворныя са значэннем дэвербіяльных Nomina agentis (SP, 1, 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

картатэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

Сістэматызаваны збор картак з якой-н. даведачнай ці ўліковай інфармацыяй.

К. замежнай літаратуры.

|| прым. картатэ́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАРТАТЭ́КА (ад карта + грэч. thēkē. умяшчальня, сховішча, скрыня),

сістэматызаваная сукупнасць пэўнай колькасці картак — носьбітаў інфармацыі з даведачным апаратам, уліковымі і інш. данымі. Аб’ядноўваюцца і размяшчаюцца ў пэўным парадку, напр., па алфавіце, тэмах, тэрмінах. К. наз. таксама скрынка або шафа для захоўвання такіх картак.

т. 8, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́ртка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́ртка ка́рткі
Р. ка́рткі ка́ртак
Д. ка́ртцы ка́рткам
В. ка́ртку ка́рткі
Т. ка́рткай
ка́рткаю
ка́рткамі
М. ка́ртцы ка́ртках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т-ка́ртка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-ка́ртка інтэрнэ́т-ка́рткі
Р. інтэрнэ́т-ка́рткі інтэрнэ́т-ка́ртак
Д. інтэрнэ́т-ка́ртцы інтэрнэ́т-ка́рткам
В. інтэрнэ́т-ка́ртку інтэрнэ́т-ка́рткі
Т. інтэрнэ́т-ка́рткай
інтэрнэ́т-ка́рткаю
інтэрнэ́т-ка́рткамі
М. інтэрнэ́т-ка́ртцы інтэрнэ́т-ка́ртках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэс-ка́ртка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прэс-ка́ртка прэс-ка́рткі
Р. прэс-ка́рткі прэс-ка́ртак
Д. прэс-ка́ртцы прэс-ка́рткам
В. прэс-ка́ртку прэс-ка́рткі
Т. прэс-ка́рткай
прэс-ка́рткаю
прэс-ка́рткамі
М. прэс-ка́ртцы прэс-ка́ртках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сэ́рвіс-ка́ртка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сэ́рвіс-ка́ртка сэ́рвіс-ка́рткі
Р. сэ́рвіс-ка́рткі сэ́рвіс-ка́ртак
Д. сэ́рвіс-ка́ртцы сэ́рвіс-ка́рткам
В. сэ́рвіс-ка́ртку сэ́рвіс-ка́рткі
Т. сэ́рвіс-ка́рткай
сэ́рвіс-ка́рткаю
сэ́рвіс-ка́рткамі
М. сэ́рвіс-ка́ртцы сэ́рвіс-ка́ртках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чып-ка́ртка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чып-ка́ртка чып-ка́рткі
Р. чып-ка́рткі чып-ка́ртак
Д. чып-ка́ртцы чып-ка́рткам
В. чып-ка́ртку чып-ка́рткі
Т. чып-ка́рткай
чып-ка́рткаю
чып-ка́рткамі
М. чып-ка́ртцы чып-ка́ртках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паспарту́, нескл., н.

Ліст кардону або цвёрдай паперы, на які наклейваюцца ілюстрацыі ў кнігах, часопісах і г. д. // Кардонная рамка для малюнкаў, фатаграфічных картак.

[Фр. passe-partout.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУГА́ ((Būga) Казімерас) (6.11.1879, в. Пажыеге Зарасайскага р-на, Літва — 2.12.1924),

літоўскі мовазнавец. Праф. Пермскага (1918), Томскага (1919) і Ковенскага (1922) ун-таў. Даследаваў слав.-балтыйскія моўныя сувязі (у т. л. літоўска-беларускія) і балт. міфалогію; запісваў фальклор; вывучаў літ. геагр. назвы і ўласныя імёны, узаемаадносіны літоўцаў і беларусаў («Літоўска-беларускія ўзаемаадносіны і іх старажытнасць», 1925). Сабраў вял. картатэку (каля 500 тыс. картак), якая пакладзена ў аснову акад. слоўніка літоўскай мовы. Аўтар працы «Мова і старажытнасць» (1922).

Тв.:

Rinktiniai raštai. T. 1—3. Vilnius, 1958—62.

т. 3, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)