Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСКАЕ МО́РА,
ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., паміж а-вамі Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа і Паўн. Зямля. На З пралівамі Карскія Вароты і Матаччын Шар злучаецца з Баранцавым м., на УВількіцкага пралівам і пралівамі паміж а-вамі Паўн. Зямля — з м. Лапцевых. Пл. 883 тыс.км². Размешчана пераважна на шэльфе, які на Пн перарэзаны глыбакаводнымі жалабамі Вароніна і Св. Ганны (глыб. да 600 м). Паміж імі — Цэнтр.Карскаеўзв. (глыб. да 50 м). На ПдЗ Новазямельская ўпадзіна (глыб. да 418 м). Пераважныя глыб. 30—100 м. Берагі невысокія, спадзістыя. Залівы: Енісейскі, Пясінскі, Обская губа, Байдарацкая губа. Шмат астравоў (Арктычнага Інстытута, Візэ, Сяргея Кірава, Нардэншэльда і інш.). Упадаюць рэкі Енісей, Об, Пясіна, Кара. Клімат арктычны, суровы. Адно з самых халодных мораў Расіі; сярэдняя т-ра вады на большай ч. паверхні летам каля 0 °C, на Пд (каля вусцяў рэк) да 6 °C. Салёнасць ад 10—12‰ (каля вусцяў рэк) да 33‰ на Пн. Частыя туманы і штормы. Большую ч. года ўкрыта лёдам. Прылівы пераважна паўсутачныя (0,5—0,8 м). Згонна-нагонныя ваганні ўзроўню ў залівах да 2 м. Рыбалоўства (сіг, галец, камбала і інш.). К.м. — частка Паўночнага марскога шляху. Гал. порт — Дыксан. Марскія судны заходзяць у парты Ігарка і Дудзінка (на р. Енісей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ка́рскае мо́ран. Kárasee f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ка́рскі
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
ка́рскі
ка́рская
ка́рскае
ка́рскія
Р.
ка́рскага
ка́рскай ка́рскае
ка́рскага
ка́рскіх
Д.
ка́рскаму
ка́рскай
ка́рскаму
ка́рскім
В.
ка́рскі (неадуш.) ка́рскага (адуш.)
ка́рскую
ка́рскае
ка́рскія (неадуш.) ка́рскіх (адуш.)
Т.
ка́рскім
ка́рскай ка́рскаю
ка́рскім
ка́рскімі
М.
ка́рскім
ка́рскай
ка́рскім
ка́рскіх
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Ка́рское мо́реКа́рскае мо́ра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Kara Sea
[,kɑ:rəˈsi:]
Ка́рскае мо́ра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Morze Karskie
Карскае мора
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МА́ТАЧЧЫН ШАР,
праліў паміж Паўн. і Паўд. астравамі Новай Зямлі (Расія). Злучае Баранцава і Карскаем.Даўж. 98 км, найменшая шыр. каля 600 м, глыб. 12 м. Берагі высокія, месцамі стромкія. Большую ч. года праліў укрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,
праліў паміж а-вамі Вайгач і Новая Зямля ў Паўн. Ледавітым ак.; злучае моры Баранцава і Карскае. Даўж. 33 км, шыр. каля 45 км, найменшая глыб. 52 м. Берагі высокія, камяністыя. Большую ч. года ўкрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬКІ́ЦКАГА ПРАЛІ́Ў,
праліў паміж п-вам Таймыр і в-вам Паўн. Зямля. Злучае моры Карскае і Лапцевых. Даўж. 104 км, шыр. 55 км, глыб. да 210 м. Б. ч. года ўкрыты плывучымі льдамі. Адкрыты ў 1914 рус. гідраграфічнай экспедыцыяй і названы імем Б.А.Вількіцкага.