Каро́ткавічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Каро́ткавічы
Р. Каро́ткавіч
Каро́ткавічаў
Д. Каро́ткавічам
В. Каро́ткавічы
Т. Каро́ткавічамі
М. Каро́ткавічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кароткавічы (в.) 1/216, 226; 4/416 (к.), 417; 5/456; 9/438 (к.); 11/40

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАРО́ТКАВІЧЫ,

вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе, што злучае вёску са Жлобінам. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПдЗ ад г. Жлобін, 111 км ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Мормаль. 856 ж., 360 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік спаленым вёскам.

т. 8, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)